Менавіта так сцвярджае мясцовая “раёнка”. І толькі з тэкста артыкула становіцца зразумела, што ў міліцыянтаў ёсць канкрэтная зона адказнасці - сачыць, каб не было крадзяжоў на аб’ектах АПК. А таксама чамусьці менавіта міліцыянаў абавязалі павяраць, ці маюць сельскагаспадарчыя машыны агнетушыльнікі, ці спраўнымі яна выходзяць на палі і ці не п’яныя на іх кіроўцы.

Усяго суды Віцебска менш чым за тыдзень пастанавілі лічыць “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” 8 інтэрнэт-рэсурсаў. Прычым ніводзін з іх не мае дачынення ні да абласнога цэнтра, ні да ўсёй Віцебскай вобласці.

За апошнія два дні “экстрэмісцкімі” прызнаны яшчэ некалькі інтэрнэт-выданняў. Да Віцебскай вобласці яны дачынення не маюць, але раённыя пракуратуры зноў дэманструюць звышпільнасць, вышуквыючы на прасцягах Інтэрнэту хоць якую “крамолу”. Суды традыцыйна пагаджаюцца з пракурорскімі работнікамі. Гэтым разам "адзначыўся" суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. "Выкрываннем экстрэмізму" там займаліся два працоўныя дні запар.

Пасля нядоўгага перапынку ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў чарговы раз уключылі інтэрнэт-рэсурсы, прызнаныя “экстрэмісцкімі” судамі нашага рэгіёну. Відавочна, што бальшыня  гэтых рэсурсаў не мае ніякага дачынення да Віцебшчыны і з’явіліся ў спісе, “дзякуючы” маніторынгу Інтэрнэта супрацоўнікамі мясцовых пракуратур. Менавіта пракурорскія работнікі займаюцца пошукам "экстрэмізму" і перадаюць такія справы ў суд. Як правіла, рэкамендацыі пракуратуры мясцовыя суды падтрымліваюць безадмоўна.

18 ліпеня на сайце МУС абнавілі спіс асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. У яго ўключылі  палачаніна Віктара Іваньковіча і віцябляніна Рамана Канцавога. Вось што пра іх вядома.