Уладзімір Пярцоў выступіў паред моладдзю «з пратэстным патэнцыялам»
Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта правёў сустрэчу ў ВДТУ. Падчас размовы са студэнтамі і выкладчыкамі «тэхналожкі» ён гаварыў пра неабходнасць працы з моладдзю напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, бо моладзь мае «пратэстны патэнцыял». І калі маладых людзей належным чынам ідэалагічна не «апрацаваць», то гэта, маўляў, зробяць апаненты ўлады.
Сайт «Народныя Навіны Віцебска» прызналі «экстрэмісцкім»
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі трапілі таксама звязаныя з ім старонкі ў сацыяльных сетках. Рашэнне лічыць гэтыя рэсурсы «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй 10 студзеня прыняў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.
Дзяржаве трэба грошы. З 1 лютага ў Віцебскай вобласці працягваюць спагнанне памежнага збору
Збор грошай за перасячэнне мяжы на аўтатранспарце будзе афіцыйна працягнуты з наступнага месяца. Так вырашыў Віцебскі аблсавет, прыняўшы рашэнне №69 ад 30.12.2024 года. Тэрмін дзеяння, на працягу якога будуць браць збор, у рашэнні не ўказаны. Раней ён падаўжаўся кожныя паўгода, але летась мясцовыя ўлады атрымалі права ўвесці бестэрміновы збор, што ўжо зрабіў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў.
Фотаздымкі віцебскіх журналістаў і актывістаў, якія пакінулі Беларусь, заўважаны на міліцэйскіх стэндах
На стэндах каля трох райаддзелаў міліцыі Віцебска, дзе размяшчаюць выявы тых, хто знаходзіцца ў вышуку, можна ўбачыць здымкі асобаў, вядомых у дэмакратычным асяроддзі горада. Гэта праваабаронцы Павел Левінаў і Ірына Траццякова, экс-палітзняволены Міхаіл Жамчужны, даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсій Ян Дзяржаўцаў, журналістка Алена Шабуня, рэдактар інтэрнэт-выдання «Витебский Курьер news» Аляксандр Корнышаў, актывіст Дзмітрый Карняенка і іншыя вядомыя асобы.
9 праблем у адпаведнай рубрыцы – паказнік недаверу людзей да гарадской дзяржаўнай газеты
На сайце гарадской газеце «Віцьбічы» ужо некалькі гадоў існуе рубрыка «Есть проблема? Обращайтесь!» За 2024 год у ёй усяго 9 адпаведных публікацый, якія з'явіліся паводле зваротаў грамадзян у газету. Каб сапраўды ў горадзе было настолькі мала праблем, то заставалася б толькі радавацца.