Начальнік Віцебскай абласной дзяржаўнай хлебнай інспэкцыі падазраецца ў сыстэматычным атрыманьні хабару
Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці расьсьледуецца справа ў дачыненьні да начальніка Віцебскай абласной інспэкцыі рэспубліканскай установы “Дзяржаўная хлебная інспэкцыя” на падставе артыкулу 430 КК (атрыманьне хабару).
Віцебскі праваабаронца: Чаму за бел-чырвона-белыя сьцягі караюць, а за савецкія - не?
Павал Левінаў патрабуе знайсьці і пакараць гандляроў сьцяжкамі СССР. Ён даслаў заяву на імя начальніка УУС Віцебскага аблвыканкаму і паведаміў пра факты неаднаразовага зьяўленьня невядомых асобаў зь чырвонымі сьцяжкамі каля гандлёвага цэнтру «Эвіком».
У Полацку руйнуюцца помнікі Сімяёну Полацкаму і Францішку Скарыну
Чытачы charter97.org дасылаюць фота полацкіх помнікаў, якія знаходзяцца ў недагледжаным стане зь віны гарадзкіх уладаў. Гарадзкія ўлады не сьпяшаюцца іх рамантаваць. «Паглядзіце, вось як выглядае помнік нашаму Сімяёну Полацкаму. Нікому няма справы!» – піша чытач.
Полацкі дзяржунівэрсытэт адкрыў курсы беларускай мовы
Павысіць узровень веданьня роднай мовы прапануе ўсім ахвотным Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, дзе з 1 красавіка адкрыліся адмысловыя навучальныя курсы «Дзелавая беларуская мова».
Праваабаронца Міхаіл Жамчужны, зьмешчаны ў Віцебскае СІЗА, адмовіўся даваць падпіску аб неразгалошваньні сваёй справы
У красавіку ў Віцебску можа пачацца працэс над праваабаронцам, вынаходнікам Міхаілам Жамчужным, якога абвінавачваюць у спробе завалодаць дзяржаўнымі сакрэтамі. Працэс будзе закрыты, напісаў у лісьце на волю Міхаіл Жамчужны.
Віцебскі завод электравымяральных прыбораў перайшоў на трохдзёнку
Праз складаную фінансавую сытуацыю прадпрыемства перайшло на скарочаны працоўны тыдзень. Пра гэта паведамілі работнікі аднаго з цэхаў заводу.
Леаніда Аўтухова судзяць за тое, што ён параўнаў чыноўніка з тэрарыстамі ЛНР і ДНР
У Гарадку распачаўся судовы працэс над сябрам партыі БНФ Леанідам Аўтуховым. Пачыналі судзіць актывіста паводле аднаго артыкулу, а потым перакваліфікавалі на іншы – з больш сур’ёзным пакараньнем.
У Віцебску прайшоў велапрабег за роварныя дарожкі
Актывісты кампаніі “Віцебску – веладарожкі” у рамках “Народнага кантролю” 28 сакавіка правялі ў Віцебску велапрабег па праспэкце Перамогі – вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў – вуліцы Чкалава – праспэкце Перамогі. Мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу і мінакоў, і ўлады да гэтай надзённай праблемы.
Былога настаўніка зь Мёраў пазбаўляюць працы за палітычную дзейнасьць
Улады вырашылі пазбавіць працы сябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» Сержука Васільева зь Мёраў. Чалавек, які мае дзьве вышэйшыя адукацыі і шмат гадоў прапрацаваў настаўнікам, ня можа ўладкавацца на працу нават вартаўніком.
Больш за 260 парушэньняў умоў працы выяўлена ў АПК Віцебскай вобласьці за тыдзень месячніку бясьпекі
Больш за 260 парушэньняў выяўлена цягам першага тыдня месячніку па забесьпячэньні бясьпечных умоў працы ў пэрыяд правядзеньня вясновых палявых работ у Віцебскай вобласьці. Пра гэта паведаміў першы намесьнік начальніка абласнога ўпраўленьня дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сяргей Ануфрыеў.