«Наважылася падзяліцца з вамі надзённай вакансіяй. Патрабуецца досьвед працы і свая каманда, але за працу ня толькі плацяць шэлегі, але і яна не вызваляе ад адказнасьці паводле закону аб дармаедзтве. Гэта рассылка ад афіцыйнага кадравага агенцтва Віцебску», – напісала яна.
У аб’яве сапраўды пазначаная вакансія распаўсюдніка ўлётак, у апісаньні якой падаецца, што гэтая праца зь незразумелых прычын за «сапраўдную» працу не ўважаецца, і прэтэндэнт усё адно будзе плаціць падатак на «дармаедзтва».
Нагадаем, 2 красавіка Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб «дармаедах», згодна зь якім беспрацоўныя будуць выплачваць збор у суме 20 базавых адзінак, інакш – арышт. Абураныя беларусы нават узяліся за стварэньне Адзінай партыі дармаедаў (АПД).
Крыніца: Хартыя'97