Жыхары шматпавярховіка ў Полацку патрабуюць прыбраць з двара кантэйнэры для сьмецьця
Дом № 39 па вуліцы Ніжне-Пакроўскай у Полацку ў самым цэнтры. І ня толькі гораду. Літаральна ў сотні мэтраў ад яго знаходзіцца памятны знак «Полацак – геаграфічны цэнтар Эўропы». Гэтую славутасьць турыстам імкнуцца паказаць. А вось у двор згаданага шматпавярховіка ім, мабыць, лепш не зазіраць. Пасьля таго як тры гады таму прадпрыемства «ЖКГ г. Полацку» ўстанавіла там кантэйнэрную пляцоўку для збору сьмецьця, нават мясцовыя адчуваюць сябе некамфортна...
У Беларусь з Расеі прыплыла здохлая рыба
У Дубровенскім раёне на Дняпры была выяўленая загінулая рыба, праінфармавала прэс-сакратар Дзяржінспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету пры прэзыдэнце Вольга Грамовіч. Дзяржінспэктары Аршанскай МРІ выехалі па сыгнале, што паступіў на тэлефон даверу, і абсьледавалі ўчастак ракі ад мяжы з Расейскай Фэдэрацыяй да райцэнтру. Паводле папярэдніх ацэнак, загінулых рачных насельнікаў прынесла цячэньнем з боку Расеі.
У Віцебску дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты выпрацоўвалі агульную стратэгію агітацыйнай кампаніі
12 жніўня ў «Эўрапейскім клюбе» Віцебску на прапанову грамадзянскай ініцыятывы «Жанчыны супраць фальсыфікацыяў» адбылася сустрэча ўдзельнікаў ініцыятывы з шэрагам зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты ад дэмакратычных партыяў і рухаў Віцебшчыны.
ЦВК ня стаў правяраць, ці выкарыстоўвае Чырвоны Крыж замежную дапамогу для фінансаваньня выбараў
Віцебскі назіральнік за правядзеньнем выбараў у беларускі парлямэнт праваабаронца Леанід Сьвецік ня здолеў дамагчыся ад работнікаў Цэнтральнай выбарчай камісіі краіны праверкі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), а менавіта: ці выкарыстоўвае арганізацыя замежную фінансавую дапамогу, якую атрымлівае, для правядзеньня выбараў.
Палітвязьню Міхаілу Жамчужнаму вынесенае першае спагнаньне
Спагнаньне было вынесенае Міхаілу Жамчужнаму 21 ліпеня, у выніку якога ён пазбаўлены кароткатэрміновага спатканьня. Сам палітвязень расцэньвае яго як правакацыю і спосаб ціску на яго.
Газэта “Віцьбічы” асьвятляе падзеі выбарчай кампаніі з пазыцыі заангажаванасьці
Відавочнае памкненьне прадставіць чытачам аднабаковую інфармацыю, ігнаруючы факты і зьявы, зьвязаныя зь дзейнасьцю ў горадзе прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў і рухаў.
Вяскоўцы з-пад Воршы дамагліся таго, што цяпер да іх ходзіць аўтобус
Жыхары вёскі Стаўры атрымалі магчымасьць карыстацца прыгарадным аўтобусам. Цяпер аўтобус Ворша – Барздоўка тры разы на тыдзень ходзіць праз Стаўры. Дамагліся гэтага самі жыхары вёскі, накіраваўшы ў аўтапарк калектыўны зварот.
У наваполацкага вылучэнца ад АГП выбарчая камісія не прыняла дакумэнты
Дзьмітры Якаўлеў, сябар АГП з Наваполацку, меў намер балятавацца кандыдатам у дэпутаты парлямэнту па Наваполацкай выбарчай акрузе №24. Аднак сакратар камісіі адмовілася прыняць у яго дакумэнты, спаслаўшыся на адсутнасьць даведкі з ЗАГСу.
Віцебскі абласны суд нічым не дапамог полацкаму прафсаюзнаму актывісту
Калегія Віцебскага абласнога суду 8 жніўня пакінула бязь зьменаў пастанову Полацкага суду ад 23 чэрвеня 2016 году, які прызнаў законным звальненьне памочніка майстра цэху №7 ААТ «Полацак-Шкловалакно», намесьніка старшыні рэспубліканскага Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міколы Шараха.
На Віцебшчыне больш за 70% кандыдатаў у дэпутаты вылучаныя палітычнымі партыямі
У Віцебскай вобласьці кандыдатамі ў дэпутаты ніжняй палаты парлямэнту вылучаныя 86 чалавек, пры гэтым больш за 70% прэтэндэнтаў дэлегаваныя палітычнымі партыямі, паведамілі ў абласной выбарчай камісіі.