Дзве гадзіны на ўвесь раён - графік прыёма дэпутата Палаты прадстаўнікоў у Лёзне
17 красавіка Лёзна наведае Уладзімір Бабічаў - дэпутат Палаты прадстаўнікоў, які балатаваўся па Талачынскай акрузе №30, куды ўваходзяць 4 раёны і нават больш: Талачынскі, Сенненскі, Дубровенскі, Лёзненскі і частка Аршанскага раёна. Адпаведна, звярнуцца да дэпутата запрашаюць не толькі лёзненцаў, але і жыхароў суседніх раёнаў. Цікава было даведацца, што дэпутацкі прыем будзе працягвацца ўсяго дзве гадзіны: з 14.00 да 15.00 - прамая лінія,з 15.00 да 16.00 - асабісты прыём грамадзянаў.
19 інтэрнэт -рэсурсаў сёлета ў красавіку прызналі “экстрэмісцкімі” суды Віцебшчыны
За першыя 15 дзён красавіка рашэнні па прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў “экстрэмісцкімі прынялі суды Наваполацка, Полацкага раёна і Полацка, суды Чыгуначнага і Кастрычніцкага раёнаў Віцебска, суд Ушацкага раёна, суд Чашніцкага раёна і суд Гарадоцкага раёна.
Tik-Tok-акаўнт з відэаролікамі судоў палітвязня Міхаіла Чамуракі прызналі “экстрэмісцкім”
15 красавіка ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключыліTik-Tok-акаўнт з назвай “dubrovno_rovd М” прызнаны "экстрэмісцкім” паводле рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва ад 11 красавіка 2025г. На фота профілю ў “М” - выява вядомага дубровенскага актывіста Міхаіла Чамуракі, які вымушана з’ехаў з Беларусі.
“Топ-блогерку”, у якой 77 падпісчыкаў, пачалі актыўна падтрымліваць улады і дзяржСМІ Віцебшчыны
Прычына відавочная: блогерка Анжаліка Андрэева ад пачатку гэтага месяца запачаткавала праект «Топ-блог. Беларусь & Мир», дзе выключна негатыўна выказваецца на адрас суседніх з Беларуссю краін - Латвіі, Літвы, Польшчы. І пры гэтым усяляк падкрэслівае, што “беглыя”, апынуўшыся ў тых краінах, вельмі шмат страцілі ў параўнанні з жыццём у сучаснай беларускай рэчаіснасці.
У Докшыцах актыўна прасоўвае "рускі мір" мясцовая дзіцячая бібліятэка
Установа атрымала грант ад фонду “Русский мир, які спрыяе ўкараненню ідэй, накіраваных на падтрымку і прасоўванне рускай мовы і культуры. На гэтыя грошы будзе рэалізаваны праект "Юбилей у писателя - праздник у читателя", асноўная мэта якога - больш шчыльнае знаёмства юных чытачоў з рускімі паэтамі і пісьменнікамі-юбілярамі.
Міліцыянты дапыталі старэйшую дачку віцебскай актывісткі "рускага міра " Эльвіры Мірсалімавай
"Допыт" - так называе дзеянні сілавікоў сама Эльвіра Мірсалімава. Паводле яе словаў, дачку апытвалі наконт Крысціны Мірсалімавай - цёці 18-гадовай дзяўчыны і роднай сястры самой Эльвіры. Крысціна Мірсалімава была вымушана эміграваць з Беларусі пад пагрозай крымінальнага пераследу: у адрозненне ад Эльвіры, яна не падтрымлівае ідэі "рускага міра" і мае прабеларускія погляды.
На Віцебшчыне - дэфіцыт суддзяў
У судах Віцебскай вобласці працуюць 13 суддзяў пенсійнага ўзросту. Тым, хто сыходзіць, трэба шукаць замену. Зрабіць гэта нялёгка, бо патрабаванні да суддзяў - гэта не толькі веданне заканадаўства, але і ўменне "найти эту тонкую грань справедливости и законности с учетом своих внутренних убеждений", - так характарызуе прафесійныя патрабаванні да сваіх калегаў старшыня Віцебскага абласнога суда Аляксандр Федзюкевіч.
Суботнік у Віцебску прайшоў на будаўніцтве Плошчы герба і сцяга
Прадстаўнікі абласных і гарадскіх уладаў выйшлі на суботнік у новенькіх жылетках - напэўна, каб прыгожа выглядаць на фота а заадно і адрознівацца "ад працоўных мас". Гараджан “запрасілі” пасадзіць туі - нягледзячы на тое, што дзе-нідзе яшчэ ляжыць снег.
Ахвотным прапануюць сад. Толькі не зразумела - у арэнду ці ў падарунак
Сад знаходзіцца ў прыбярэжнай зоне возера Астроўна - на мяжы Віцебскага і Бешанковіцкага раёнаў. І тое, што зараз яго гатовы аддаць любому ахвотнаму - вынік “гаспадарлівасці” у сучаснай эканоміцы. Фармальна гэты сад належыць сельскагаспадарчаму прадпрыемству “Вядзерава”, але прыбытку ад яго няма, і што рабіць з гэтай “спадчынай”, у гаспадарцы не ведаюць.
Парушэнні ў працы са зваротамі грамадзян - ва ўсіх сферах
У Віцебскай вобласці Камітэт дзяржкантролю падведвёў вынікі праверак выканання заканадаўства ў сферы працы са зваротамі грамадзян за мінулы год. У ходзе кантрольных мерапрыемстваў у Віцебскай вобласці былі выяўлены парушэнні ў працы са зваротамі грамадзян у розных сферах, уключаючы жыллёва-камунальную гаспадарку, ахову здароўя, лясную гаспадарку і гандаль, у асобных мясцовых выканаўчых і распарадчых органах.