Па меркаванні КДК, тэматыка зваротаў у 2024 годзе засталася тая самая. Найбольшая колькасць запытаў тычылася камунальна-бытавых пытанняў і добраўпарадкавання – 315 зваротаў (41,1% ад агульнай колькасці). Таксама ўвагу грамадзян прыцягнулі пытанні, звязаныя з дзейнасцю прадпрыемстваў і арганізацый (142 звароты, або 18,5 %), органаў выканаўчай улады – 36 (5,1 %), парушэнні ў рабоце кіраўнікоў арганізацый – 24 (3,1 %), а таксама грамадзянска-прававыя адносіны (76 зваротаў, або 9,9 %).Тое, што тэматыка зваротаў не змянілася, сведчыць пра сістэматычныя пралікі ў працы адпаведных структур.
На фоне кепскага выканання непасрэднай працы, у некаторых арганізацыях і ўстановах заўважаны і парушэнні працы са зваротамі грамадзян. Выяўлены выпадкі, калі звароты грамадзян разглядаліся з затрымкамі, а тэрміны выканання абяцанняў неаднаразова пераносіліся. У шэрагу выпадкаў звароту разглядаліся павярхоўна, без правядзення якіх-небудзь праверачных мерапрыемстваў.
У прыватнасці праблемы былі заўважаны ў арганізацыях абласнога цэнтра, у Гарадоцкім і Аршанскім раёнах. Пра гэта паведаміла абласная газета “Витебские вести”. Але, як гэта часта бывае ў дзяржаўных СМІ, чытачам не паведамілі ні канкрэтыкі пра заўважаныя парушэнні, ні таго, ці будуць пакараныя парушальнікі - адказныя асобы.
Марына Пішчалава