Пасля 2008 года, калі беларускія СМІ былі ўжо не такімі вольнымі, як у першыя гады незалежнасі, Сяргей Рублеўскі пакінуў рэдактарскую пасаду і да журналісцкай працы больш не вяртаўся. Але любоў да беларускага слова, якая была з ім на працягу жыцця, увасаблялася ў іншых формах.
Сяргея Рублеўскага ведаюць і як добрага пісьменніка, аўтара 8-мі празаічных зборнікаў, лаўрэата літаратурных прэмій, заснаваных як дзяржавай, так і дэмактартычнай супольнасцю. Ен свядома заставаўся чальцом Саюза беларускіх пісьменнікаў, і прынцыпова не пераходзіў у праўладную пісьменніцкую арганізацыю.
Развітацца з Сяргеем Васільевічам Урублеўскім сябры і калегі змогуць сёння, 13 траўня а 16 гадзіне ў рытуальнай зале «Аура» ( Вiцебск, вул.П.Броукi, 50/4). Пахаваюць Сяргея Рублеўскага заўтра, 14 траўня, на могілках у яго роднай вёсцы Бабча Лепельскага раёна.
Сяргей Сыпко