Аўторак, 13 Май 2025

Віцебская епархія “пераабулася”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

8 траўня на сайце Віцебскай епархіі была анансавана праграма міжнароднага праваслаўнага фестываля «Радасць»,куда была ўключана дабрачынная акцыя «Дапамога жыхарам Данбасу». Падчас яе, паводле абвесткі, планаваўся збор сродкаў у тым ліку і для ваенных частак ДНР і ЛНР. 13 траўня праграму адкарэктавалі - цяпер абзаца пра збор сродкаў для вайскоўцаў няма.

”Папраўкі” былі ўнесены ў праграму пасля таго, як на “вайсковы” складнік мерапрыемства звярнулі ўвагу незалежныя інтэрнэт-рэсурсы. Велікодны міжнародны праваслаўны фестываль  запланаваны ў Віцебску з 18 па 28 траўня. Ен арганізаваны мінскім Свята-Елісавецінскім манастыром пры падтрымцы Віцебскага гарвыканкама пад патранатам арцыбіскупа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя.

Адпаведна, і віцебскія гарадскія ўлады,і царкоўныя ўлады адказныя за змест імпрэзаў фестываля. Па чыёй ініцыятыве з праграмы знік абзац пра акцыю «Дапамога жыхарам Данбасу», невядома. Цікава будзе адсачыць, ці будзе яна праводзіцца явычным парадкам - без анонсу.

Мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр даўно займаецца прапагандай вайны і не першы год збірае сродкі для расейскіх войскаў, якія акупавалі частку тэрыторыі Украіны. Але гэтыя дзеянні звычайна маскіруюцца пад збор сродкаў на падтрымку пацярпелага мірнага насельніцтва.

Эліна Петрачэнка