Пятніца, 11 Красавік 2025

Ахвотным прапануюць сад. Толькі не зразумела - у арэнду ці ў падаруак

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Сад  знаходзіцца ў прыбярэжнай хоне возера Астроўна - на мяжы Віцебскага і Бешанковіцкага раёнаў. І тое, што зараз яго гатовая аддаць любому ахвотнаму - вынік “гаспадарлівасці” у сучаснай эканоміцы. Фармальна гэты сад належыць      сельскагаспадарчаму прадпрыемству “Вядзерава”, але прыбытку ад яго няма, і што рабіць з гэтай “спадчынай”, у гаспадарцы не ведаюць.

Справа ў тым, што ў 2014 годзе да СХУП “Вядзерава” далучылі збанкрутаваны калгас “Астроўна”. Разам са шматмільённымі пазыкамі і садам, які новым гаспадарм быў абсалютна не патрэбны, бо  гаспадарка спецыялізуецца на жывёлагадоўлі.

Саду ўжо каля 40 гадоў, ён займае тэрыторыю 15 га, але прыбытку ён не дае. Гэта калі казаць пра прамысловыя выгоды. Аднак  ўраджаем у гэтым садзе карыстаюцца жыхары ўсяго наваколля. Даглядаць жа сад абавязаны фармальны гаспадар - змагацца з баршчавіком, займацца санітарнай абрэзкай дрэваў...

Тут да кіраўніцтва СХУП “Вядзерава” і прыйшла арыгінальная ідэя: прапанаваць заняцца садам таму, хто мае на гэта жаданне. “Передать яблоневый сад любому вашему читателю, каждому желающему приобрести его — будь то физическое или юридическое лицо, предприятие, организация, индивидуальный предприниматель. Причем без всяких условий!”- перадае  словы кіраўніка гаспадаркі Васіля Бярозкі газета “Віцьбічы”.

Але што значыць “перадаць без усялякіх умоваў”?  Без замацавання здзелкі на паперы? Без абавязкаў па даглядзе? Без юрыдычнага афармлення ўласнасці? Або цяперашні ўласнік нешта не дагаворвае?

А ўвогуле - так можна? Любую стратную маёмасць цяпер можна раздаваць? Тады выпадак на Віцебшчыне можа стаць цікавым прэцэдэнтам...

Аляксандр Быкаў