У Хайсах, напярэдадні «Дзядоў», невядомыя ўчынілі чарговы крыжалом
Напярэдадні свята Дзядоў сябры грамадскай ініцыятывы ХАЙСЫ - Віцебскія Курапаты прыехалі ва ўрочышча Хайсы Віцебскага раёну, каб добраўпарадкаваць магілы расстраляных падчас сталінскага тэрору беларускіх грамадзян. Але на месцы пабачылі сляды вандалізму.
Мінінфарм заблакаваў сайт «Народныя навіны Віцебска», і не толькі...
Пры спробе зайсці на сайт «Народныя навіны Віцебска» з Беларусі з'яўляецца паведамленне аб тым, што доступ да іх абмежаваны «на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі». Прычына блакавання не ўдакладняецца. У падобным стане апынуўся і сайт віцебскі праваабарончы сайт «Віцебская вясна».
На Полаччыне пераследуюць за рэпосты: пакараны гаспадар БЧБ-хаты Анатоль Каханчык
Судовая пастанова чакае на пошце жыхара Полацкага раёну Анатоля Каханчыка – гаспадара «апазіцыйнай» хаты, расфарбаванай у колеры нацыянальнага сцяга. Чакае суду і полацкі актывіст Свабоднага прафсаюзу Беларускага Віктар Стукаў. На яго складзеныя два пратаколы, піша Беларускае Радыё Рацыя.
Праваабаронца Левінаў дабіваецца ў судзе, каб матэрыялы прапагандыста Азаронка прызналі экстрэмісцкімі
1 лістапада Віцебскі абласны суд разглядзеў прыватную скаргу праваабаронцы Паўла Левінава на рашэнне суду Першамайскага раёну гораду, куды ён раней звяртаўся з заявай, у якой прасіў прызнаць інфармацыйныя матэрыялы журналіста Рыгора Азаронка экстрэмісцкімі. Суд Першамайскага раёну Віцебску адмовіў яму ў завядзенні грамадзянскай справы. Суддзя абласнога суду Святлана Волкава таксама не падтрымала ягоную скаргу.
Палітвязня Ігара Банцэра вярнулі з калоніі на «хімію»: пракурор апратэставаў рашэнне суду
Палітвязень Ігар Банцэр, якога 29 верасня суд Чыгуначнага раёну Віцебску асудзіў да 1 месяц і 25 дзён калоніі за парушэнне турэмных правілаў, вярнуўся ў віцебскую папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Падобны разварот адбыўся праз неправільнае прымяненне дзейнага заканадаўства з боку суддзі.
Кіраўніка габрэйскай грамады ў Віцебску Леаніда Томчына датэрмінова вызвалілі ад пакарання. Быў асуджаны ў «справе медыкаў»
Суд Першамайскага раёну Віцебску 29 кастрычніка ўмоўна-датэрмінова вызваліў ад асноўнага пакарання ў выглядзе папраўчых работ уладальніка буйной аптэчнай кампаніі «Аптэка Груп» і кіраўніка гарадской габрэйскай абшчыны «Дом Ізраілю» Леаніда Томчына. У 2019 годзе ён быў асуджаны на тры гады «хатняй хіміі» за дачу хабару. У 2020 годзе ў сувязі з амністыяй Томчыну скарацілі тэрмін на адзін год, а ў 2021-м – змянілі «хатнюю хімію» на папраўчыя працы.
Прафсаюзны лідар «Нафтану» абскардзіў у абласным судзе арышт на 15 сутак
Віцебскі абласны суд 29 кастрычніка разгледзеў скаргу аднаго з прафсаюзных лідараў наваполацкага прадпрыемства «Нафтан» Вадзіма Міхайлава. Ён спрабаваў адмяніць рашэнне наваполацкага суду, які 20 кастрычніка прысудзіў яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту за нібыта ўдзел у масавым мерапрыемстве (ч.1 арт. 24.23). Суддзя Ірына Смалякова скаргу не задаволіла, а рашэнне суду пакінула без зменаў.
За нанясенне надпісаў на сцены кіёска і прыпынак маладым людзям пагражае да трох месяцаў арышту
Па дадзеных следства, у жніўні, кастрычніку і лістападзе мінулага года 21-гадовая дзяўчына і 19-гадовы юнак нанеслі фарбай з аэразольных балончыкаў надпісы на кіёск і прыпынак, размешчаныя ў Віцебску на вуліцы Яроменкі, і на сцены трох гаражоў на вуліцы Лазо. На думку следчых, сваімі дзеяннямі маладыя людзі ўчынілі псаванне маёмасці і прычынілі прадпрыемствам маёмасную шкоду. Ці мелі надпісы пратэставы характар, міліцыя не паведамляе.
З салонаў грамадскага транспарту ў Віцебску знікаюць патрабаванні выконваць масачны рэжым
Матэрыялы з патрабаваннямі выконваць масачны рэжым сталі знікаць з салонаў аўтобусаў, трамваяў, тралейбусаў і маршрутак у Віцебску. Таксама спынілі гукавую трансляцыю папярэджанняў пра абавязковае нашэнне масак у грамадскім транспарце. Яшчэ ў нядзелю 24 кастрычніка ў транспарце папярэджвалі пра масачны рэжым, але ў аўторак 26 кастрычніка – ужо не, пішуць «Народныя навіны Віцебску».
За чатыры ўдары ў дзверы жыхару Віцебску пагражае тры гады пазбаўлення волі
Раніцай 24 кастрычніка, вяртаючыся з забаўляльнай установы, віцяблянін некалькі разоў штурхнуў нагой дзверы адміністрацыйнага будынку органаў унутраных спраў. Гэты факт прычыніўся да пачатку крымінальнага пераследу «крыўдзіцеля» дзяржаўнай маёмасці. Міліцыя выявіла яго пры дапамозе камер відэаназірання.