Як сцвярджае выданне, на сайце «Віцебскаблаўтатрансу» патрабаванні захоўвання масачнага рэжыму са спасылкай на адмененую пастанову Міністэрства аховы здароўя былі выдаленыя ўвечары 26 кастрычніка.
Адзначаецца, што, аднак, у Віцебску, як і ва ўсіх рэгіёнах Віцебскай вобласці, масачны рэжым у грамадскіх месцах быў уведзены зусім не пастановай Міністэрства аховы здароўя. Яшчэ ў лістападзе 2020 году Віцебскі гарвыканкам унёс дапаўненне у комплексны план мерапрыемстваў для папярэджання распаўсюджання інфекцыі COVID-19, дапоўніўшы яго пунктам 24, які ўводзіў рэжым выкарыстання СІА органаў дыхання (масак) насельніцтвам у магазінах, гандлёвых цэнтрах, аптэках, установах аховы здароўя, грамадскім транспарце, у тым ліку ў маршрутных таксі.
Цяпер у Віцебску дзейнічае комплексны план для папярэджання распаўсюджання COVID-19 у Віцебску на 2021-2022 гады, зацверджаны рашэннем гарвыканкаму 30 жніўня.
Гэты дакумент змяшчае пункт 34, які патрабуе аж да адмены прадоўжыць рэжым выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання (маска) насельніцтвам на аб'ектах (рухомых і нерухомых) і ў арганізацыях усіх форм уласнасці (магазіны, гандлёвыя цэнтры, аб'екты грамадскага харчавання), аптэках, установах аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, спартыўных аб'ектах, адміністрацыйных будынках, аддзяленнях банкаў, сувязі, пошты, аб'ектах бытавога абслугоўвання, установах культуры, грамадскім транспарце, у тым ліку маршрутных таксі.
Больш за тое, у плане ёсць пункт 36, які прадпісвае забяспечыць наяўнасць інфармацыйных матэрыялаў належнай якасці па выкананні масачнага рэжыму ва ўсіх транспартных сродках на ўваходзе і ўсярэдзіне транспартнага сродку, а таксама не дапускаць да перавозкі пасажыраў без наяўнасці і выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання.
Ніякіх паведамленняў аб змяненні ці адмене комплекснага плану для папярэджання распаўсюджання COVID-19 у Віцебску на 2021-2022 гады Віцебскі гарвыканкам не рабіў.