Першыя скаргі на доступ да сайту «Народныя навіны Віцебска» з'явіліся 29 кастрычніка ад карыстальнікаў «Белтэлекаму». З часам паведамленне аб блакіроўцы ад Мінінфарма з'явілася і на іншых аператарах.
«У жніўні 2020 года Мініформ заблакаваў адзін з нашых паддаменаў - news.vitebsk.сc. Зараз, па ўсёй верагоднасці, заблакавалі ўсе існыя паддамены і асноўны дамен vitebsk.сc», - распавёў БелаПАН галоўны рэдактар «Народных навін Віцебска» Сяргей Серабро.
Падобнае блакаванне з боку Міністэрства інфармацыі зазнаў і рэгіянальны праваабарончы сайт «Віцебская вясна».
Чытаць навіны Віцебшчыны можна з гэтых і іншых заблакаваных недзяржаўных рэсурсаў толькі пасля ўстаноўкі на гаджэтах VPN-праграм.
Віталь Кажух