28 верасня ў Наваполацкім гарадскім судзе 53-гадовага работніка “Нафтана” Іллю Двойрына прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). Суддзя Віталь Лапко пакараў мужчыну пазбаўленннем волі на адзін год умоўна.

Апублікавана ў Суд

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй «Libereco – Партнёрства за правы чалавека», сімвалічныя «хросныя» з’явіліся яшчэ ў 10-ці палітвязняў. У іх ліку – віцяблянка Юлія Лабунова, пакараная за палітычныя перформансы зняволеннем на тры з паловай гады па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага Кодэксу (злоснае хуліганства).

Апублікавана ў Палітвязьні

У судзе Віцебскага раёну завяршыўся працэс над чатырма віцяблянамі, якіх асудзілі да розных тэрмінаў зняволення за ўдзел у «палітычных перформансах», знятых на відэа і распаўсюджаных па Тэлеграм-каналах. Два гады ў калоніі агульнага рэжыму – гэта мінімальны тэрмін, прысуджаны суддзём Міхаілам Зубенем адной з удзельніц, Ірыне Пярцовай, якая адна выхоўвае няпоўнагадовага сына, і ад пачатку знаходжання ў віцебскім СІЗА пагадзілася супрацоўнічаць са следствам.

Апублікавана ў Суд

У судзе Віцебскага раёну аднавіўся судовы працэс над палітвязнямі Ірынай Пярцовай, Арцёмам Латышавым, Кацярынай Макарэвіч і Юліяй Лабуновай. Іх судзяць за шэраг палітычных перформансаў, знятых на відэа і распаўсюджаных у закрытых Тэлеграм-каналах.

Апублікавана ў Суд

У судзе Віцебскага раёну 5 траўня працягваўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу на чатырох мясцовых жыхароў за «экстрэмісцкія перформансы». Абвінавачаныя – палітвязні Ірына Пярцова, Арцём Латышаў, Кацярына Макарэвіч і Юля Лабунова. Справу разглядае суддзя Міхаіл Зубеня.

Апублікавана ў Палітвязьні

У судзе Віцебскага раёну 25 красавіка распачаўся разбор крымінальнай справы, ініцыяванай супраць чатырох жыхароў Віцебску – Ірыны Пярцовай, Арцёма Латышава, Кацярыны Макарэвіч і Юліі Лабуновай. Іх абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.2 арт. 339 (злоснае хуліганства), ч.1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 341 (псаванне маёмасці ў іншых грамадскіх месцах пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства). Усе чацвёра віцяблянаў былі затрыманыя ў верасні 2021 года, 7 месяцаў у чаканні суду яны правялі ў Віцебскім СІЗА. У лістападзе 2021 году праваабарончая супольнасць прызнала іх палітвязнямі.

Апублікавана ў Суд

Судовая калегія Віцебскага абласнога суду пастанавіла абвінаваўчы прысуд у дачыненні 68-гадовага жыхара Віцебску, якога вінавацілі ў хуліганстве, пагрозе забойствам і замаху на жыццё супрацоўніка ўнутраных спраў. Яго прызналі вінаватым і асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пра гэта паведамляе сайт Генеральнай пракуратуры. 

Апублікавана ў Суд

Раніцай 24 кастрычніка, вяртаючыся з забаўляльнай установы, віцяблянін некалькі разоў штурхнуў нагой дзверы адміністрацыйнага будынку органаў унутраных спраў. Гэты факт прычыніўся да пачатку крымінальнага пераследу «крыўдзіцеля» дзяржаўнай маёмасці. Міліцыя выявіла яго пры дапамозе камер відэаназірання. 

Апублікавана ў Дзяржава

Гарадзенскі музыка Ігар Банцэр, які адбывае крымінальны тэрмін паводле арт. 339 КК («Хуліганства») у віцебскай папраўчай установе адкрытага тыпу №9, мусіў сёння выйсці з ШІЗА пасля 20 сутак пакарання. Аднак гэтага не адбылося. Паводле атрыманай з розных крыніц інфармацыі, палітвязню дадалі яшчэ 10 сутак. У ШІЗА Ігар Банцэр быў змешчаны адміністрацыяй пасля двух парушэнняў рэжыму.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

23 лютага суд Кастрычніцкага раёну Віцебску завяршыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 22-гадовай віцяблянкі Юліі Кашаверавай, якую прызнаў вінаватай у наўмысных дзеяннях, якія парушалі грамадскі парадак і прычынілі шкоду чужой маёмасці. Дзеянне кваліфікаванае, як хуліганства. На падставе ч.1 арт. 339 КК суд прысудзіў Кашавераву да пазбаўлення волі на 1 год і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Апублікавана ў Суд