У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні запісана, што Уладзімір у сацыяльнай сетцы «Instagram» меў спасылкі на суполкі: «majakrainabelarus», «Belsat», «Радыё Свабода - Беларусь», якія ўлады ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Мужчына ў судовым паседжанні віну прызнаў, пры гэтым звярнуў увагу суда на тое, інфармацыю на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Instagram» размяшчаў да прызнання яе экстрэмісцкай і намеру на распаўсюджванне экстрэмізму не меў.
Тым не менш, суддзя Балаболава ўгледзела ў дзеяннях Волкава склад правапарушэння і на падставе ч.2 арт. 19.11 КаАП пакарала яго арыштам тэрмінам на 10 сутак.
Святлана Драздоўская