Міліцыянты прыходзяць дамоў да людзей, яеіх прыцягвалі да адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцый падчас пратэстаў 2020 году. Правяраюць месца прапіскі і тэлефоны.

Да 2021 года ў віцяблянкі Таццяны Куксы была невялікая крама жаночага адзення. Яна выйшла на пенсію, але займалася бізнесам. У лютым яе затрымалі на працы за каментарый, дома правялі ператрус. Пасля гэтага жанчыну адпусцілі, і сябры параілі Таццяне з’ехаць. Так яна апынулася ў Кіеве, а пасля пачатку вайны ва Украіне пераехала ў Польшчу, дзе атрымала міжнародную абарону.

Апублікавана ў Рознае