Паводле аблвыканкама, брэнд у выглядзе “Мішкі-падарожніка” - гэта частка стратэгіі, накіраванай на прыцягненне турыстаў. Дзве скульптурныя выявы мядзведзя з фотаапаратам, апранутага ў вышыванку і саламяны капялюш, ужо з’явіліся ў абласным цэнтры – каля Летняга амфітэатра і каля гатэля “Віцебск”.
Віцябляне паставіліся да “турыстычныга брэнда” вельмі скептычна. Людзей здзівіў выбар сімвала рэгіёна, ні на чым не абгрунтаваны, а найбольш – нізкі мастацкі ўзровень увасаблення ідэі.
“Для детской площадки само то...Но для центра города отстой...»
«То ли плакать, то ли смеяться? А когда-то Витебск был городом художников... На что тратятся бюджетные деньги!”
“Ужас! А я спросила в Инфо-Центре, когда первый раз увидела, а что это за чудовище вам поставили? Это бобер или медведь? Медведь символ Витебщины и Беларуси? С каких пор?”
"За брыль, арнамент і валошку ў лапе, канешне, дзякуй. Толькі ўзровень - для дзіцячай пляцоўкі".
"Я вначале думала, что это бобёр,а потом дошло"
"Хто аўтар? Каму за гэта заплацілі?"
Такія каментары пакідаюць жыхары Віцебска ў мясцовых пабліках.
Мядзведзь-падарожнік на атрымаў прызнання не ў апошнюю чаргу таму, што з гараджанамі зноў не параіліся. Хаця ў Віцебску ёсць досвед трохі больш дэмакратычнага падыходу да аздаблення гарадскога асяроддзя. Да прыкладу, з'яўленне міні-скульптурак "Валошнікаў", або "Валошак", якім удалося заваяваць сімпатыю як віцяблян, так і гасцей горада. Аўтарка гэтага персанажа - віцебская студэнтка Настасся Мядзведзева. Яе прапанова перамагла ў конкурсе, які ў лютым 2024-га абвясціў гарвыканкам. Было вырашана, што скульптуры «Валошнікаў» ( да 30 см вышынёй) павінны з'явяцца на вуліцах на ўзор гномаў ва Ўроцлаве. Увасобілася гэтая ідэя толькі летам 2025-га: на парэнчах Пушкінскага маста ў абласным цэнтры зявіліся “Закаханыя” “валошкі” – міні-скульптура, зробленая Сяргеем Сотнікавым. Каля Ратушы паставілі “Захавальніка гісторыі” у валошкавым вянку, на плошчы Тысячагоддзя Віцебска – валошкавага “Фатографа”.
Артур Блінскі
Чацвер, 06 Жнівень 2026
Турыстаў прывабіць такі вось мядзведзь? У Віцебску прыдумалі чарговы турыстычны брэнд рэгіёна
Ініцыятыва сыходзіла ад мясцовых уладаў: менавіта там вырашылі, што скульптурная выява “Мішкі-падарожніка” падвысіць турыстычную прывабнасць рэгіёна. Чаму менавіта мядзведзь – не зразумела, хто канкрэтна аўтар ідэі – не вядома. Але ў цэнтры Віцебска ўжо паставілі два новых арт-аб’екта сумнёўнай мастацкай вартасці.
Апублікавана ў
Дзяржава
Галерэя выяваў
View the embedded image gallery online at:
https://viciebskspring.org/news/dzjarzhava/item/7845-turystau-pryvabits-taki-vos-myadzvedz-u-vitsebsku-prydumali-chargovy-turystychny-brend-regijona#sigProIdcae7d53257
https://viciebskspring.org/news/dzjarzhava/item/7845-turystau-pryvabits-taki-vos-myadzvedz-u-vitsebsku-prydumali-chargovy-turystychny-brend-regijona#sigProIdcae7d53257