Неабходна адзначыць, што сярод кандыдатаў адсутнічаюць жыхары вобласці, якія маюць працоўныя спецыяльнасці. Сярод прэтэндэнтаў спрэс начальнікі і дырэктары.
Так, Верхнядзвінскі і Полацкі раёны прагаласавалі за вылучэнне генеральнага дырэктара ААТ "Полацк-Шкловалакно" Ільі Ікана.
У лік кандыдатаў ўвайшла старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Маркавіч. Ёй давяраюць жыхары Глыбоцкага, Докшыцкага, Лепельскага і Ушацкага раёнаў.
Начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін высунуты ад Браслаўскага, Міёрскага, Пастаўскага і Шаркаўшчынскага раёнаў.
Бешанковіцкі, Сенненскі, Талачынскі і Чашніцкі раёны прапанавалі кандыдатуру генеральнага дырэктара ПВГУП "Вітбудтэхмаш" Андрэя Сідарава.
Інтарэсы жыхароў Дубровенскага і Аршанскага раёнаў у выпадку абрання зможа прадстаўляць начальнік Аршанскага вагоннага дэпо унітарнага прадпрыемства "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" Барыс Ціхаміраў.
За правы ыхароў Наваполацка і Расонскага раёна будзе змагацца дырэктар прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага унітарнага страхавога прадпрыемства "Белдзяржстрах" Наваполацку, - Алена Фурс.
У Віцебску прапанавалі кандыдатуру Ірыны Ляўковіч, начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама, дзеючага члена верхняй палаты парламента.
Віцебскі, Гарадоцкі, Лёзненскі і Шумілінскі раёны ў СР будзе прадстаўляць генеральны дырэктар дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры “Віцебск” - Глеб Лапіцкі.
Згодна з дзейным заканадаўствам, Савет Рэспублікі з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва і складаецца з 64 чалавек.
Аксана Фраловіч