Субота, 04 Ліпень 2026
У Віцебску дэфіцыт дворнікаў зноўку спрабуюць кампенсаваць бясплатнай працай былых зняволеных
Прымусовыя ўборкі вуліц і двароў у Першамайскім РАУС называюць “супольнай работай крымінальна-выканаўчай інспекцыі і камунальных служб па прыцягненні грамадзян, якія стаяць на ўліку ў КВІ, да грамадска карыснай працы. Маўляў, пасля такіх мерапрыемстваў “у многих появляется мотивация: человек привыкает к работе, учится взаимодействовать в коллективе, и это становится хорошей основой для дальнейшего трудоустройства”. Праўда, статыстыкі, якая пацвярджала б гэтыя гучныя заявы, міліцэйскае начальства ніколі не агучвае.
Апублікавана ў
Дзяржава