Пятніца, 10 Ліпень 2026
Быў у апазіцыі, адрокся ад яе, стаў манархістам і ўрэшце трапіў у “экстрэмісты”
У абноўлены 10 ліпеня пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, унеслі 36-гадовага Дзмітрыя Літвіна. Паводле інфармацыі на сайце МУС, ён быў асуджаны Віцебскім абласным судом паводле ч.1 арт.130 КК РБ – Распальванне расавай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы. У “экстрэмісцкім” спісе пазначана, што ў Літвіна “судзімасць не пагашана”, што можа азначаць пакаранне “хатняй хіміяй”. У Віцебску Дзмітрыя Літвіна памятаюць як чалавека, які вельмі лёгка “пераабуваўся”. Ягоны жыццёвы шлях ад прастага хлопца з вёскі Ягадкі, які хадзіў у школу за 5 км ад дому, да “блогера, журналиста, критика, литературоведа, музыканта, переводчика, редактора, художника, историка», як ён сам сябe называе, быў даволі пакручастым.
Апублікавана ў
Рознае