Па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП былі асуджаны Юрый Каравацкі з Паставаў, Чэслаў Шавардак з Докшыцкага раёна, віцяблянін Генадзь Анікееў.
Уладзіміра Лісіцу, 57-гадовага жыхара Лёзненшчыны, асудзілі за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады. Ен працаваў вартаўнікомі і быў затрыманы за тое, што пакінуў у "Аднакласніках" каментары, якія былі кваліфікаваны як абраза прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Яго старонка ў гэтай сацыяльнай сетцы прызнана «экстрэмісцкай». Паводле судовага выраку, спадар Лісіца мае адбыць тры гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама сплаціць 7 400 рублёў штрафу і кампенсацыю маральнай школы двум пазоўнікам – Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь А. Шведу і дэпутату Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў І. Мядзведскаму – па 3 000 рублёў кожнаму.
58-гатовы Сцяпан Рогацень з вёскі Запруддзе Глыбоцкага раёна быў затрыманы падчас леташняга міліцэйскага хапуну ў райцэнтры. Тады - праз тры гады пасля падзеяў 2020 года - дзесяткі глыбачан былі затрыманы за ўдзел у пратэстным маршы. Былы воін-інтэрнацыяналіст асуджаны на некалькі год “хатняй хіміі” і абвешчаны “экстрэмістам”.
У “экстрэмісцкі пералік” на сайце МУС нядаўна ўключаны і віцяблянін 56-гадовы Андрэй Матусенка, даўней узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі”. Зараз ён адбывае тэрмін зняволення: па рашэнні Віцебскага абласнога суда ён прызнаны вінаватым у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (часткі 1 і 2 арт. 361-4 ККРБ).
Пра гісторыі былых воінаў-”афганцаў” нагадаў Youtube-канал “Витебщина как есть”.
Дзяніс Рубанаў
Серада, 27 Жнівень 2025
Найменей 6 былых “афганцаў” з Віцебшчыны былі асуджаны па палітычна-матываваных матывах
Кагосьці з іх асудзілі па адміністрацыйных артыкулах за “распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце” - за “лайкі”, рэпосты і падпіскі на інтэрнэт-рэсурсы, пазней прызнаныя “экстрэмісцкімі”. Іншыя асуджаны па крымінальных артыкулах - за абразу Аляксандра Лукашэнкі, садзейнічанне экстрэмісцкій дзейнасці, удзел у пратэстах 2020г. Магчыма, у суды трапілі і іншыя былыя воіны-інтэрнацыяналісты, але расклады судовых працэсаў і сутнасць разбіральніцтваў хаваюць ад суайчыннікаў. А для бальшыні беларусаў улады ствараюць уражанне, што былыя ўдзельнікі вайны ў Афганістане - сапраўдныя героі.
Апублікавана ў
Суд