Журналіст Андрэй Кузнечык — на волі
За кратамі ён правёў больш за тры гады. 8 чэрвеня 2022 г. ураджэнец Віцебска Андрэй Кузнечык быў пакараны 6 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання». Закрыты працэс правялі за некалькі гадзін, акалічнасці справы невядомыя. Сваёй віны Андрэй Кузнечык не прызнаў.
Паўтара гады «хатняй хіміі» за сарваны сцяг
Газета «Лепельскі край» распавяла пра прысуд 41-гадоваму жыхару Віцебска, які судом Лепельскага раёна быў прызнаны вінаватым паводле арт. 370 Крымінальнага Кодэкса. Аляксей Маладык сарваў сцяг з будынка ў райцэнтры. Гэта было кваліфікавана як здзек з дзяржаўнай сімволікі.
Аршанская міліцыя шукае Ігара Селіханава
Партрэт 49-гадовага аршанца вывешаны на стэндзе «Увага, вышук». У абвестцы паведамляецца, што Ігар Селіханаў хаваецца ад следства і што супраць яго распачата крымінальная справа паводле ч.1 арт.369 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Але, падобна, ураджэнца Оршы даўно няма ў Беларусі.