Суд над Аляксеем Маладыкам адбыўся 23 снежня 2024 года. Цяпер «раёнка» падрабязна апісала, што стала падставай для крымінальнай справы. Віцяблянін «находясь в состоянии алкогольного опьянения в центре города Лепеля, вблизи административного здания, на виду у посторонних граждан, с целью надругательства над государственным символом Республики Беларусь – Государственным флагом Республики Беларусь, выражая тем самым оскорбительное отношение к государственной символике Республики Беларусь, подпрыгнул и вырвал руками деревянное древко с прикрепленным на нем полотнищем Государственного флага Республики Беларусь. При этом сорвал кронштейн с места его крепления и повредил деревянное древко, после чего Государственный флаг Республики Беларусь с древком отнес на улицу Володарского в г.Лепеле, где оставил на улице и скрылся».
Па сутнасці, з дзяржаўным сцягам нічога не адбылося, пацярпелі хіба толькі дрэўка і кранштэйн. Але раённая газета падкрэслівае, што гэтае «іншадумства» маглі бачыць іншыя людзі. Аляксей Маладык быў пакараны абмежаваннем волі на паўтара гады без змяшчэння ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Судзіў мужчыну старшыня Лепельскага райсуда Міхаіл Юрчанка.
Калі сыходзіць з інфармацыі ў сацсетках асуджанага, ен быў затрыманы ў 20-х ліках верасня 2024 году – менавіта з таго часу ў сацсетках ен не з'яўляўся. Адпаведна, каля двух месяцаў яшл трымалі ў СІЗА, пакуль ішло следства па крымінальнай справе.
Валерый Стырчак
Серада, 12 Люты 2025
Паўтара гады «хатняй хіміі» за сарваны сцяг
Газета «Лепельскі край» распавяла пра прысуд 41-гадоваму жыхару Віцебска, які судом Лепельскага раёна быў прызнаны вінаватым паводле арт. 370 Крымінальнага Кодэкса. Аляксей Маладык сарваў сцяг з будынка ў райцэнтры. Гэта было кваліфікавана як здзек з дзяржаўнай сімволікі.
Апублікавана ў
Рознае