Серада, 26 Люты 2025
Жыхара Віцебска Ерванда Марцірасяна будуць судзіць за непадпарадкаванне адміністрацыі Ваўкавысскай калоніі
Ерванд Марцірасян асуджаны да двух гадоў калоніі паводле часткі 1 артыкула 368 КК Рэспублікі Беларусь (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). У кастрычніку мінулага году мужчыну адправілі адбываць тэрмін у калонію № 11 у Ваўкавыску. 24 лютага яго будуць судзіць у судзе Ваўкавысскага раёна паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу будзе разглядаць Ганна Каралевіч.
Апублікавана ў
Палітвязьні