Суд прызнаў Вольгу Карач і Яўгена Вільскага вінаватымі ў
- змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
- удзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні;
- учыненні іншых злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці.
Ім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў. Таксама Вользе Карач прысуджаны штраф у памеры 15 тысяч базавых велічыняў (600 тыс. рублёў), Яўгену Вільскаму -- 12 тысяч базавых велічынь (480 тыс. рублёў).
Пра вынікі суда паведаміла на сваім афіцыйным сайце Генеральная пракуратура РБ.
Таццяна Сушкіна