І гэта сапраўды так. За перыяд з 4 кастрычніка 2022 года па 4 ліпеня 2023 года жыхарамі Віцебска былі зарэгістраваны на партале «Мая Рэспубліка» 115.бел. не менш за 18 заявак з нагоды адкрытых калодзежаў і правалаў грунту. На момант падачы петыцыі з 18 заявак, 14 знаходзяцца ў статусе "пратэрмінаваная".
У перыяд з 25 жніўня 2022 года па 4 ліпеня 2023 года актывістамі выяўлена не менш як 25 незакрытых заявак, якіх указана наяўнасць правалаў грунта. З гэтых 25 заявак, 16 знаходзяцца ў статусе "пратэрмінаваная".
Такім чынам па абодвух відах дэфектаў гараджане ўстанавілі 43 незакрытыя заявы, кожная з якіх, на іх думку, патрабуе тэрміновага рэагавання кіраўніцтва прадпрыемства «Гардармост». Аднак 30 з гэтых заявак знаходзяцца ў статусе "пратэрмінаваная". Але людзей турбуе тое, што кожны дзень адсутнасці рамонту стварае небяспеку для здароўя і жыцця грамадзян.
Таму стваральнікі і падпісанты петыцыі запатрабавалі ўмяшання КДК і пракуратуры для таго, каб яны выявілі службовых асоб вінаватых у валакіце і фармалізме і прыцягнулі іх да адказнасці. Віцябляне таксама просяць «сілавікоў» ужыць сваю ўладу для прымусу гарадскіх уладаў прыняць неадкладныя меры, і стварылі ўсе неабходныя ўмовы для фармавання бяспечнага асяроддзя пражывання ў Віцебску.
Давід Маслоўскі