Панядзелак, 10 Красавік 2023

У Мёрах за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў суд пакараў штрафамі швачку і беспрацоўную

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Суддзя Ірына Яскевіч Суддзя Ірына Яскевіч

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 27 сакавіка пакарала буйнымі штрафамі беспрацоўную Тамару Масленік і швачку Людмілу Лазоўскую адпаведна на 740 і 555 рублёў. Падставай для такога рашэння сталі пратаколы, якія паступілі ў суд з РАУС Міёрскага райвыканкама.

Паводле матэрыялаў адміністрацыйнай справы Масленік выкарыстоўваючы сетку Інтэрнэт, у сваім асабістым профілі, адкрытым для агляду неабмежаванага кола асоб, у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” размясціла і захоўвала з мэтай распаўсюджвання інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП суддзя Яскевіч пастанавіла аштрафаваць Масленік на 740 руб. За тыя самыя дзеянні тая ж суддзя аштрафавала Лазоўскую на суму, роўную 555 руб.

Суд пастанавіў вярнуць пакараным жанчынам мабільныя тэлефоны, якія былі забраныя падчас аглядаў месцаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння.

Марат Гужын