Панядзелак, 10 Красавік 2023

Былога мытніка і сацыял-дэмакрата суд зняволіў на 5 гадоў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Былога работніка мытні і актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада", які паходзіць з Дуброўна Віцебскай вобласці Мікалая Куляшова затрымалі ў верасні 2022 года.

У фільме АНТ Мікалая Куляшова называлі "правадыром" для палітвязняў пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы. Таксама гаворыцца, што ён супрацоўнічаў з некамерцыйнай арганізацыяй "Дапамога", якая дзейнічае ў Літве і дапамагае палітычным уцекачам. 

Сама ж "Дапамога" была прызнаная "экстрэмісцкім фармаваннем" па рашэнні КДБ 12 кастрычніка 2022 года. У спіс уключылі прозвішчы палітзняволеных Аніту Бакуновіч і Мікалая Куляшова.

Мікалая судзілі паводле чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 371 (замах на наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, здзейснены арганізаванай групай), ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), арт. 378 (крадзеж асабістых дакументаў) і ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 380 (замах на падробку і выраб або збыт падробленых дакументаў). Суддзя яму прызначыў пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Ірына Гром