Уладзімір Бабічаў нарадзіўся ў Дуброўне, скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, кіраваў дубровенскім Раённым цэнтрам народнай творчасці і культурна- дасугавай дзейнасці. Сам удзельнічаў у некалькіх самадзейных калектывах, і адначасова кіраваў першаснай арганізацыяй прафсаюза работнікаў культуры, райкама БРСМ, раённый структурай ГА «Белая Русь». Паспеў пабыць удзельнікам Камісіі Моладзевай палаты па сацыяльнй палітыцы, гуманітарных пытаннях, спорту і турызму Саюзнай дзяржавы, зараз ён – ці не самы малады дэпутат райсавета (Дубровенскага) на Віцебшчыне.
Зрэшты, пазнаёміцца з першым сакратаром абкама БРСМ можна і бліжэй, і нават пасядзець з ім за аднім сталом: ен прымае замовы як вядоўца вяселляў. Кошт ягоных паслугаў – 400-500 рублёў. А вось даведацца пра сэнс яго дзейнасці ў БРСМе куды больш складана: у інтэрв“ю з нагоды прыняцца пасады першага сакратара абкама БРСМ хлопец проста «лье ваду», не кажучы нічога канкрэтнага. Мяркуючы па ягонай старонцы «ВКонтакте», сімпатычны малады чалавек вельмі любіць фатаграфавацца, і робіць гэта падчас кожнай імпрэзы, якую наведвае. Але пра самі імпрэзы ён не піша ні слова.
У раённай газеце «Дняпроўская праўда» не знайшлося ніводнага артыкула пра тое, што карыснага зрабіў Уладзімір Бабічаў за той час, пакуль ён з“яўляецца дэпутатам райсавета. Калі «моладзі, якая цікавіцца журналістыкай і блогасферай» пасля сустрэчы ў Медыялабараторыі давядзецца пісаць пра гэтую асобу, то фактуру пра чалавека, які дасягнуў у жыцці «пспеху», будзе знайсці вельмі нялёгка.
Людміла Плігаўка
Чацвер, 21 Снежань 2023
Віцебскую моладзь запрасілі на сустрэчу з чарговай мясцовай «зоркай» - першым сакратаром абкама БРСМ
Сустрэча з Уладзімірам Бабічавым праводзілася ў нядаўна адкрытай Медыяларабараторыі – яе прэзентавалі як «творчую прастору для моладзі, якая цікавіцца журналістыкай і блогасферай». Ні да аднаго, ні да другога Ўладзімір Бабічаў дачынення не мае, але для будучых журналістаў і блогераў-пачаткоўцаў ён мусіў стаць «запрошанай зоркай». Менавіта ў такім ключы падае інфармацыю аб сустрэчы абласная газета «Витебские вести»: «Владимир Бабичев разрушил стереотипы о молодежи и выборной кампании, а также раскрыл свои секреты успеха». Якога ж поспеху ў жыцці дасягнуў гэты малады чалавек, якога выдаюць за ўзор для моладзі?