На сенняшні дзень ён так і застаўся сельскагаспадарчым «прыдаткам» – тут няма ніводнага буйнога прамысловага прадпрыемства. Заробкі ў рэгіёне – на перадапошнім месцы, і не толькі на Віцебшчыне, але і па ўсёй Беларусі. І то - за пару апошніх месяцаў. Раней менавіта гэты раён быў "лідарам" па беспрацоўю і па самай нізкай зарплаце.
Пасаж пра тое, што з 1921 па 1939 гг тут зачыняліся беларускія школы – таксама не переканаўчы. Сёння на весь Шаркаўшчынскі раён засталося ўсяго 6 школ, самыя буйныя – 2 школы ў райцэнтры, дзе выкладанне вядзецца па-руску. Астатнія 4 школы – на паперы беларускамоўныя, але нават у такім фармаце гэта мізер, бо колькасць вучняў – усяго некалькі дзясяткаў. Напрыклад, у Германавіцкай – усяго 80 вучняў.
Яшчэ адзін «козыр» прапагандыстаў: тут, маўляў, за захаванне беларускага духу змагаўся мастак, навуковец і педагог Язэп Драздовіч. Але пра яго нялёгкае жыццё менавіта пры савецкай уладзе мы нядаўна згадвалі.
Што ў гэтым артыкуле можа адгукнуцца сучаснаму чытачу, дык гэта сказ «Местные жители были людьми второго сорта на собственной родине, а за любое проявление национального самосознания можно было оказаться в концлагере”. Але асацыяцыі ён выклікае зусім не з “панскай Польшчай”...
Вадзім Ціхаміраў
Панядзелак, 14 Верасень 2026
Напярэдадні 17 верасня прапагандысты Віцебшчыны працягваюць распавядаць пра «польскі прыгнёт». Што з іх аргументамі не так?
Шаркаўшчынская раённая газета апублікавала артыкул пра тое, як цяжка жылося ў рэгіёне «пад панамі». Аргументы старыя і зацёртыя – маўляў, да 1939 года Беларусь была няразвітым «сыравінавым прыдаткам», дзе знішчалася ўсё нацыянальнае. Цяпер, маўляў, усё інакш. Але што змянілася для Шаркаўшчынскага рэгіёна пры «самай дэмакратычнай» цяперашняй уладзе?
Апублікавана ў
Рознае