Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі актывіста з Дуброўна Міхаіла Чамураку палітычным зняволеным. 7 ліпеня 2021 году Дубровенскі раённы суд прызнаў мужчыну вінаватым у паклёпе (арт. 188 КК) і прыгаварыў да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Пакаранне пачаў адбываць ад 10 кастрычніка.

Апублікавана ў Палітвязьні

Аршанскі актывіст Сяргей Мярненка вымушаны быў тэрмінова пакінуць Беларусь праз тое, што спецслужбы атрымалі здымак ягонага ліста ў візавы цэнтр Рэспублікі Польша ў Магілёве і палохалі яго крымінальным артыкулам, які прадугледжвае смяротнае пакаранне.

Апублікавана ў Затрыманьні

Суд Віцебскага раёну прызнаў 41-гадовага Сяргея Іванова вінаватым у прывядзенні ў непрыдатны стан сродкаў чыгуначнага транспарту, шляхоў спалучэння, сродкаў сігналізацыі (ч.1 арт. 309 КК) ды ў замаху на такія дзеянні (ч.1 арт. 14 КК) і пакараў яго пазбаўленнем волі на тры гады. 

Апублікавана ў Суд

Мытны камітэт Рэспублікі Беларусь паведаміў праваабаронцу Паўлу Левінаву, што калі кантрабандны тавар быў перамешчаны непасрэдна праз мытню ў працоўны час, то ў гэтым няма складу злачынства. А Генеральная пракуратура краіны адмовілася даць прававую ацэнку фактам кантрабаднага перамяшчэння буйных партый цыгарэт праз беларускія мытныя пасты.

Апублікавана ў Дзяржава

Суд Глыбоцкага раёну 12 кастрычніка агучыў вырак 19-гадоваму вайскоўцу тэрміновай службы Аляксандру Караткевічу, які на пачатку красавіка 2021 году на службовым грузавіку з'ехаў з вучэбнага палігону ў Берасцейскай вобласці, каб наведаць маці на Віцебшчыне. Меў пры сабе аўтамат. Суд прызнаў яго вінаватым адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу і прысудзіў да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Апублікавана ў Суд

У верасні ў Віцебску адбыліся два выпадкі знеслаўлення дзяржаўнага сцягу РБ. Як паведамляюць міліцэйскія тэлеграм-каналы, падазраваныя ўжо знаходзяцца пад арыштам у межах арт. 370 КК («Здзек з дзяржаўных сімвалаў»). Калі следства дакажа датычнасць віцяблян да гэтага злачынства, ім пагражае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады.

Апублікавана ў Дзяржава

Рост захворвання каронавіруснай інфекцыяй у полацкім рэгіёне пачаўся ў верасні. На днях пад хворых на COVID-19 аддалі частку хірургічнага аддзялення гарадской лякарні. Падрабязнасці пра тое, як праходзіць чацвёртая хваля каронавірусу распавёў галоўны лекар Полацкай ЦГБ Аляксандр Стома.

Апублікавана ў Рознае

33-гадовы аўтар ютуб-каналу Шэры Кот - палітвязень Зміцер Казлоў, напісаў у лісце з папраўчай калоніі № 2, што поўнасцю застаўся без падтрымкі. Пра гэта паведаміла праваабаронца з Воршы Паліна Сцепаненка, якая пасля доўгага перапынку атрымала ліст ад Шэрага Ката, піша Радыё Свабода.

Апублікавана ў Палітвязьні

Палітвязень Яўген Харашкевіч з Наваполацку, якому Віцебскі абласны суд прысудзіў 4 гады калоніі, прызнаўшы вінаватым па трох крымінальных артыкулах, знаходзіцца зараз у санчастцы СІЗА-2 у Віцебску. Пра гэта паведаміў бацька палітвязня. Пасля суду ён быў на спатканні з сынам, але брата Яўгена праз нейкі час на спатканне з ім ўжо не пусцілі: паведамілі, што ён «прыхварэў», але нібыта неўзабаве мае ўжо выпісацца.

Апублікавана ў Палітвязьні

Невядомыя зламалі два мемарыяльныя крыжы і пашкодзілі шыльды з надпісам «Месца сталінскіх расстрэлаў». Пра гэта даведаліся ўдзельнікі ініцыятывы «Хайсы – віцебскія Курапаты», якія ўжо некалькі гадоў запар ствараюць самаробны мемарыял на ўзлеску каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну. Актывісты ўбачылі факты вандалізму, калі прыехалі рабіць прыборку вакол мемарыялу, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.