Справу разбірала суддзя Таццяна Лабацкая.
Падчас судовага следства Сяргей Іваноў прызнаў толькі адзін эпізод, які нібыта ўчыніў пад уплывам асабістых матываў - страты дзіцяці: паехаў на сваёй таксоўцы ў лес і пры дапамозе дроту закараціў рэйкавы ланцуг. Па іншых эпізодах віну не прызнаў. Заявіў, што сам сябе абгаварыў падчас следства.
У сваіх дзеяннях раскаяўся. Прызнаўся, што і не падазраваў, што можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, спадзяваўся выйсці на волю пасля суду.
Прысуд не набыў законнай моцы. У Іванова ёсць магчымасць абскардзіць рашэнне ў Віцебскім абласным судзе.
Міхась Пісараў