Дзяржаўную раёнку «Чырвоны прамень» западозрылі ў распаўсюдзе экстрэмізму
На інтэрнэт-платформе petition.by 23 кастрычніка была размешчаная петыцыя з просьбай правесці праверку ў дачыненні да афіцыйнай газеты Чашніцкага райвыканкаму «Чырвоны прамень». Ініцыятары лічаць, што супрацоўнікі рэдакцыі распаўсюджваюць інфармацыйную прадукцыю, якая ўключаная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Петыцыю маюць даслаць 1 лістапада ў пракуратуру Віцебскай вобласці і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Генпракуратура і пагранкамітэт не лічаць незаконную міграцыю злачынствам
Яшчэ ў верасні 2021 году праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў Генеральную пракуратуру з заявай аб нелегальнай міграцыі замежных грамадзян у напрамку краін Еўрапейскага Саюзу. Але ні ў Генпракуратуры, ні ў пагранкамітэце існую сітуацыю на дзяржаўнай граніцы не разглядаюць у межах дзейнага крымінальнага заканадаўства.