Звязацца з блізкімі Міхаіла Чамуракі пакуль не ўдалося. Тэлефон жонкі Міхаіла Людмілы не адказвае. Паводле ПЦ «Вясна», Чамураку затрымалі 3 кастрычніка, адбываць пакаранне ён пачаў з 10-га. Зараз ён знаходзіцца ў папраўчай установе адкрытага тыпу №29 у Ваўкавыску (Гарадзенская вобласць).
Нагадаем, Міхаіл Чамурака быў абвінавачаны ў распаўсюдзе інфармацыі (ужо вядомай да гэтага) аб удзеле ў выбарчай кампаніі дырэктаркі аршанскай школы №3 Алы Сіняўскай і супрацоўніка аршанскага ДАІ Казакова (суд прызнаў іх пацярпелымі). Чамурака быў прызнаны вінаватым і асуджаны на тры гады «хіміі». У якасці кампенсацыі за прычыненую маральную шкоду суд абавязаў выплаціць па 1000 рублёў кожнаму з пацярпелых.
Падтрымаць палітзняволенага можна лістамі. Пішыце на адрас:
- Міхаілу Чамураку, папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №29, вул. Ракасоўскага, 118, г. Ваўкавыск, 230415.
Ян Ластаўка