Улады Віцебску адмовіліся зарэгістраваць орган тэрытарыяльнага самакіраваньня
Віцебскі гарадзкі выканаўчай камітэт адмовіў групе грамадзян у рэгістрацыі Віцебскага гарадзкога Камітэту грамадзкага самакіраваньня. Прычына адмовы – невыкананьне заяўнікамі патрабаваньняў дзейнага заканадаўства.
Умовы адбыцьця пакараньня палітвязьнем Жамчужным пагоршыліся
У аўторак, 29 лістапада, прызнаны беларускай праваабарончай супольнасьцю палітвязьнем Міхаіл Жамчужны быў заключаны ў ПКТ (памяшканьне камэрнага тыпу) тэрмінам на тры месяцы. Фармальнай прычынай такога пакараньня сталі сьведчаньні зьняволеных пра нібыта ўжываньне Жамчужным ненарматыўнай лексыкі падчас абмеркаваньня тэленавінаў.
Прасоўваць здаровы лад жыцьця на Гарадоччыне дапамогуць грошы Эўразьвязу
Значная сума – 60,5 тыс. даляраў паступіць у аддзел адукацыі, спорту і турызму Гарадоцкага райвыканкаму. Гэта стала магчымым дзякуючы перамозе аддзелу ў конкурсе мясцовых ініцыятыў, накіраваных на прасоўваньне здаровага ладу жыцьця і прафіляктыку неінфекцыйных захворваньняў на мясцовым узроўні.