У складзе “экстрэмісцкага” фармавання “Наступ” згаданы
- Маргарыта Ворыхава, ураджэнка Полацка, сябра КР і прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету ў пытаннях моладзевай палітыкі. У 2024 г. яе ўжо прызнавалі ўдзельніцай "экстрэмісцкага" фармавання "Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА";
-Станіслава Цярэнцьева, актывістка з Віцебска, якую падчас пратэстаў 2020 г. штрафавалі за сцяг Швейцарыі. Летась яе прозвішча ўжо згадвалася ў складзе “экстрэмісцкага” фармавання – таксама перадвыбарчай кааліцыі.
-Кацярына Марэцкая, віцяблянка і ўжо тройчы ўдзельніца “экстрэмісцкіх фармаванняў”. Дагэтуль – у складзе ініцыятыў “Народный Депутат” і “Страна для жизни”.
У складзе “экстрэмісцкага” фармавання “Рух Воля” згаданы
-Зміцер Піменаў, даўні палітэмігрант з Віцебску. Жывучы ў Бельгіі, ён ладзіць акцыі на падтрымку дэмакратычных сіл у Беларусі і супраць расійскага нападу на Украіну.
Антон Лупанаў