Мітынг адбудзецца 25 красавіка, напярэдадні трагічнай даты. Ен пройдзе ў гарадскім парку, і згадаць заслугі тых, хто змагаўся з наступствамі аварыі на ЧАЭС, упершыню запрасілі ўсіх ахвотных. Дагэтуль адзіным публічным мерапрыемствам да ўгодкаў аварыі былі імпрэзы гарадской Кааліцыі дэмакратычных сіл, удзельнікі якой пускалі па Дняпры вянкі памяці.
Сёння, праз 40 гадоў пасля трагедыі, на ўвесь Аршанскі раён засталося 205 ліквідатараў наступстваў катастрофы на АЭС, якія працавалі там у першыя месяцы пасля здарэння, 15 чалавек маюць інваліднасць як следства аварыі ў Чарнобылі.
З'яўленне памятнага знака ў Оршы - падзея надзвычайная, але і вельмі красамоўная: ранейшыя прапановы наконт гэтагага ігнараваліся амаль 4 дзесяцігоддзі, аж пакуль да ўладаў не звярнуліся ветэраны МУС і МЧС. Іх прапанову разгледзелі на конкурсе грамадскіх ініцыятываў у 2024 годзе і выдаткавалі на яе ўвасабленне 40 тысяч рублёў. У колькі насамрэч абышоўся памятны знак, ніхто не кажа, але ў каментарах да гэтай навіны людзі пісалі, што грошы на яго збіралі і ў працоўных калектывах.
Райвыканкам абвясціў конкурс, вызначыўшы патрабаванні да аўтараў: абавязковай мусіла стаць выява пажарнага на памятным знаку вышынёй 2,5 м., дата “26.04.1986”, слова "Чарнобыль", знак "Радыяцыя" і "элемент, які паказвае агонь". Усе гэтыя ўмовы выканаў скульптар Аляксей Яўсееў, малавядомы віцебскі скульптар, ураджэнец Гарадка.
Напачатку аршанскім уладам спадабалася ідэя ўсталяваць памятны знак непадалёк ад пажарнай часткі. Але да грмадскай прыбіральні меркаванае месца было значна бліжэй, і людзі пачалт абурацца што такі "фон" - гэта ганьба для самой ідэі.
пад ціскам грамадскага меркавання адзіны на Віцебшчыне помнік ліквідатарам аварыі на ЧАЭС паставілі ў гарадскім парку.
Аляксандр Папоў
Чацвер, 23 Красавік 2026
У Оршы ўпершыню правядуць мітынг да ўгодкаў Чарнобыльскай катастрофы
Дагэтуль мясцовыя ўлады абмяжоўваліся “дзяжурнымі” закрытымі мерапрыемствамі, кшталту сустрэч ліквідатараў з мясцовымі школьнікамі ў бібліятэцы або з пенсіянерамі ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання. Сёлета, праз 40 год пасля тэхнагеннай катастрофы, пра яе вырашылі казаць адкрыта. Нагодай стане адкрыццё памятнага знака ў гонар ліквідатараў аварыі на ЧАЭС. Дарэчы, адзінага такога знака на Віцебшчыне, хаця пра яго неабходнасць некалькі дзесяцігоддзяў нагадвалі самі ўдзельнікі тых падзей.
Апублікавана ў
Рознае