Ігар Лялькоў, Сяргей Сенцюроў і Рыгор Кастусёў. Фота са старонкі Паўла Севярынца ў фэйсбуку. Аўтамабіль з дэлегатамі Міжнароднай экспертнай дыскусіі «Гібрыдная вайна РФ супраць Беларусі» ўвечары 8 лютага затрымалі на беларуска-укараінскай мяжы. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла  Алена Талстая.

“Рыгор Кастусёў, Ігар Лялькоў і некалькі сябраў былі затрыманы на беларускай мяжы пры вяртанні з Украіны (пераход Новая Гута). Машыну загналі ў бокс, дэлегацыю затрымалі і павезлі ў невядомым напрамку. Фармальнай падставай стала брашура - праграмка Бандэраўскіх чытанняў», - напісала актывістка.

Сярод затрыманых - кіраўнік  Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, актывіст Руху салідарнасці "Разам" Ігар Лялькоў і Сяргей Сенцюроў. Нагодай для затрымання актывістаў верагодна стала знаходжанне ў аўтамабілі дакументаў і брашур, якія актывісты везлі з Бандэраўскіх чытанняў. Пазней стала вядома, што знойдзеныя ў аўтамабілі друкаваныя матэрыялы адпраўленыя на экспертызу ў Гомель.

Аўтамабіль супрацоўнікі мытні дагледзелі і перадалі затрыманым акт агляду. У ім апісаны ўсе друкаваныя матэрыялы, знойдзеныя ў машыне: брашуры, некалькі заяваў руху салідарнасці «Разам», рэзалюцыя мітынгу, які прайшоў у Мінску 8 снежня мінулага года.

Па інфармацыі Паўла Севярынца, праз чатыры гадзіны затрыманых вызвалілі. 

Крыніца: На ўкраінскай мяжы затрыманыя палітыкі і актывісты, якія вярталіся з міжнароднай канферэнцыі Дапоўнена