Як паведаміла на старонцы ў фэйсбуку журналістка "Новага Часу" Дзіяна Серадзюк, 11 лютага Мінскі гарадскі суд адмяніў пастанову суда Цэнтральнага раёна г. Мінска, якім актывіста Яўгена Батуру прызналі вінаватым у парушэнні ч. 3 артыкула 23.34 КаАП і аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (1350 рублёў).

Нагадаем, суд Цэнтральнага раёна г. Мінска 9 студзеня пакараў актывіста паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства) за ўдзел у антыінтэграцыйнай акцыі 20 снежня. Суддзя Юлія Густыр аштрафавала Яўгена Батуру на 50 базавых велічыняў (1350 рублёў).

Крыніца: Мінгарсуд адмяніў штраф актывісту за акцыю пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй