- Катэгорыя: Вясна
Кіраўніца праваабарончага цэнтру Human Constanta Эніра Браніцкая паведаміла "Радыё Свабода", што 21 лютага ў Беларусі быў затрыманы сведка Яговы з Расіі. Ён знаходзіцца ў СІЗА ў Віцебску. Гэта Мікалай М. Паводле сайта «Сведак Яговы», крымінальную справу супраць яго завялі ў Расеі 31 студзеня 2019 году ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе. У Расіі «Сведкі Яговы» прызнаныя экстрэмісцкай арганізацыяй і пераследуюцца паводле Крымінальнага кодэксу. Затрыманыя вернікі паведамляюць пра жорсткія катаваньні ў расейскай паліцыі.
- Катэгорыя: Вясна
Андрэй Юркоў з Дрыбінскага раёну Магілёўскай вобласці выказаў нэгатыўнае стаўленне да нацысцкага рэжыму, паставіўшы пад допісам у «Одноклассниках» смайлік «сумую». За гэта яго аштрафавалі. Дрыбінскі раённы суд скасаваў сваё ж рашэнне аб накладанні штрафу за распаўсюджванне экстрымісцкіх матэрыялаў на актывіста руху «За Свабоду», былога кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Андрэя Юркова. Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода".
- Катэгорыя: Вясна
Затрыманаму на выходных праваабаронцу "Вясны" і юрысту Прафсаюза РЭП Аляксандру Вайцешыку прынеслі позву ў міліцыю наўпрост у лякарню. Вайцешыку неабходна прыйсці 26 лютага ў дзевяць гадзін ранку ў Нясвіжскі РАУС верагодна для складання пратаколу адміністрацыйнага правапарушэння.
- Катэгорыя: Вясна
Камера была вялікай, на тры вакны, зь яркім сьвятлом ад дзённых лямпаў. Паўз тры сьцяны ўпоперак грамазьдзіліся двухпавярховыя ложкі-нары. Справа на тумбачцы стаяў маленькі тэлевізар, зьлева была адгароджаная фанерай да столі і лёгкімі дзьвярыма прыбіральня. На ложках сядзелі і ляжалі людзі. Хтосьці паглядзеў на мяне мільгам, а хтосьці нават і не павярнуўся. Я стаяў каля дзьвярэй, аглядаўся і чакаў. Зараз да мяне падыйшоў адзін са зьняволеных і паказаў рукой: – Кешар і вату пастаў тут.
- Катэгорыя: Вясна
Журналістку Аліну Скрабунову і аператара Аляксандра Сідарэўскага з Магілёву судзяць паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП («Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»), піша belsat.eu. Паседжанне па справе Аліны Скрабуновай перанеслі на 4 сакавіка, а аператара аштрафавалі на 20 базавых велічыняў (540 рублёў). Журналістку Аліну Скрабунову і аператара Аляксандра Сідарэўскага судзяць за сюжэт пра 50-годдзе тралейбуснага парку ў Магілёве. Матэрыял выйшаў у эфіры тэлеканалу «Белсат». Міліцыянты палічылі, што журналісты парушылі ч. 2 арт. 22.9 КаАП («Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»). Пакаранне за гэтае парушэнне прадугледжвае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў (540 – 1350 рублёў).
- Катэгорыя: Вясна
У Гомелі ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» на выходных адбылася лекцыя – дыскусія археолага Міколы Крывальцэвіча «Курапаты – гістарычны кантэкст», піша "Гомельская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” і юрыст прафсаюза РЭП Аляксандр Вайцешык на выходных быў затрыманы міліцыяй Нясвіжскага РАУС за спробу прайсці на сход у якасці даверанай асобы былога работніка агракамбіната “Сноў” пенсіянера Вячаслава Сырыцы. Пра гэта паведаміла "Радыё Рацыя".