Пракуратура Першамайскага раёна г. Мінска. Фота з сайта ctv.by Ягор М. на працягу ўжо двух месяцаў не можа дамагчыся судовай праверкі законнасці яго затрымання ў Палацы воднага спорту ў Мінску па падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужка.

Алесь Круткін у судзе Першамайскага раёна. Фота блогера Шэрага ката t.me/SeryiKotNews 26 лютага полацкі актывіст Алесь Круткін мусіў выйсці на волю пасля 30-суткавага арышту, але сёння ён патэлефанаваў сваёй маці з Лепеля. Актывіст прасіў звязаццца з яго адвакатам, бо на яго складзены новы адміністрацыйны пратакол за нейкія студзеньскія падзеі.

Затрыманне Аляксандра Вайцешыка Сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” і юрыст прафсаюза РЭП Аляксандр Вайцешык на выходных быў затрыманы міліцыяй Нясвіжскага РАУС за спробу прайсці на сход у якасці даверанай асобы былога работніка агракамбіната “Сноў” пенсіянера Вячаслава Сырыцы. Пра гэта паведаміла "Радыё Рацыя".

26 лютага прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці сустрэліся з дэпутацкай группай Еўрапарламента – намесніцай главы дэлегацыі Еўрапарламента па сувязі з Беларуссю Карын Карлсбро (Швецыя) і пастаянным дакладчыкам Еўрапарламента па Беларусі Пятрасам Аўштрявічусам (Літва). Удзел у сустрэчы бралі праваабронцы з Беларускага Хельсінкскага камітэта, БАЖ, Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend, прафсаюза РЭП, Офіса пра правах людей з інваліднасцю. Праваабарончы цэнтр “Вясна” прадстаўляў Валянцін Стэфановіч.

Сустрэча праваабаронцаў з дырэктаркай БДІПЧ АБСЕ. Сустрэча дырэктара Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Інгіб’ёрг Сольтрун Гісладоцір з беларускімі праваабаронцамі адбылася 26 лютага ў Мінску.

Праціўнікі акумулятарнага заводу ў Берасці на несанкцыянаванай акцыі, 3 лістапада 2019 году. Фота: Радыё Свабода Праціўнікі акумулятарнага заводу хацелі сабрацца, бо маюць звесткі, што iPower збіраецца аднаўляць працу. 

Аляксандр Вайцешык Праваабаронца Аляксандр Вайцешык наведаў Нясвіжскі РАУС па позве, якую яму ўручылі наўпрост у лякарні. Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні пакуль не складзены.

Віктар Скрундзік і Валянцін Бушнін. Фота: Сяргей Балай, TUT.BY Дзяржабвінаваўца запрасіў пакаранне для фігурантаў справы аб забойстве двух пенсіянераў і замаху на жыццё трэцяй пад Слуцкам, піша TUT.BY. Двух пажылых мужчын жорстка забілі і спалілі жыўцом. Абвінавачаныя мянялі паказанні падчас працэсу, ні адзін не прызнаў сябе вінаватым цалкам. Пракурор просіць прызначыць аднаму фігуранту смяротнае пакаранне, астатнім - працяглыя тэрміны пазбаўлення волі - 18 і 22 гады.

Праваабаронца Раман Кісляк. Фота: Брестская газета Берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк 19 лютага аднавіў падачу заявак у выканкамы, у якіх ён паведамляе аб правядзенні мітынгаў супраць акумулятарнага завода «АйПауэр». Як паведамляе "Брэсцкая газета", ён адправіў у райвыканкам паведамленне аб тым, што збіраецца правесці 15 мітынгаў на стадыёне ў вёсцы Тэльмы. У апошні раз ён падаваў аналагічныя заяўкі ў верасні мінулага года.

Вячаслаў Бойка ў судзе. Фота: Радыё Рацыя. У судзе Полацка і Полацкага раёну працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі ў падтрымку незалежнасці, якая адбылася яшчэ 4 студзеня.