- Катэгорыя: Вясна
Асамблея НДА сумесна з Беларускім домам правоў чалавека імя Б. Звозскава запрашаюць арганізацыі ды ініцыятывы далучыцца да кампаніі “Зробім лепш 2020” і падаваць ідэі на конкурс.
- Катэгорыя: Вясна
- Катэгорыя: Вясна
Студэнтку 4-га курсу Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта Лізавету Пракопчык адлічылі за ненаведванне заняткаў (яна прытрымлівалася двухтыднёвага карантыну). Адміністрацыя ўніверсітэта не лічыць гэта адлічэнне палітычна матываваным, аднак сама Студэнтка з гэтым не згодная. Лізавета Пракопчык з'яўляецца членам Савета ЗБС (Заадзіночання Беларускіх студэнтаў). Яна была сярод удзельнікаў студэнцкага страйку ля сцен універсітэта: з 20 па 23 сакавіка студэнты раздавалі медыцынскія маскі з надпісамі «Ха-ха, я тут памру!", выказваючы такім чынам сваё стаўленне да каранціну.
- Катэгорыя: Вясна
ПЦ «Вясна» распавядаў гісторыю мінчука Ягора. М., якога ў снежні мінулага года затрымалі па падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужка былога генерала, а цяпер кіраўніка «Агат — сістэмы кіравання» Генадзя Казакова.
- Катэгорыя: Вясна
Віцебскія праваабаронцы паведамляюць, што яны перасталі атрымліваць лісты ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага, піша vitebskspring.org. Магчымыя прычыны: поўная ізаляцыя палітвязня ў сувязі з пандэміяй COVID-19 альбо этапаванне ў Горацкую калонію, мяркуе праваабаронца Леанід Свецік.
- Катэгорыя: Вясна
Намеснік старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ накіраваў скаргу старшыні Мінскага абласнога суда на пастанову суда, якой яго аштрафавалі на 30 базавых за неаплату паслуг міліцыі на акцыі ў Курапатах «Дзяды-2019».
- Катэгорыя: Вясна
Дабрачынная каманда прадстаўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" на Гомельшчыне Андрэя Стрыжака працягвае бестэрміновую акцыю па зборы сродкаў на патрэбы медыкаў ўсёй краіны.
- Катэгорыя: Вясна
МЕДЫЦЫНА Штодзень у адзінаццаць гадзінаў робіць абход камераў медсястра. Прыходзіць маленькая, мініяцюрная дзяўчынка ў халаце, “ляпілай” якую назваць язык не паварочваецца – на вуліцы дзе сустрэў бы, дык падумаў бы, што школьніца.
- Катэгорыя: Вясна
Увечары 3 сакавіка відэаблогеру Андрэю Павуку патэлефанаваў незнаёмец з мабільнага нумара +375333104920, які назваўся Аляксандрам Фарыдавічам. Сувязь абарвалася. Праз тры хвіліны той жа незнаёмец тэлефанаваў ужо з нумара +79677314403 і заявіў, што ён намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама Файзулін Аляксандр Фарыдавіч, — паведаміў Андрэй Павук карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ”.
- Катэгорыя: Вясна
Эпідэмія каранавіруса, якая разбушавалася ў свеце і адцягнула ўсю ўвагу міжнароднай супольнасці і СМІ, засланіла сабой не менш драматычныя падзеі, якія разгарнуліся ў суседняй з намі Расіі. Палітычны КАРОНА-вірус аўтарытарызму падобна ўсур’ёз і надоўга ахапіў нашых суседзяў і прыняў скрайнія формы гэтага захворвання – пажыццёвае знаходжанне ва ўладзе дзеючага прэзідэнта, які пасля ўянесення адпаведных зменаў у Канстытуцыю і ўхвалення іх на агульнанацыянальным рэферэндуме (хто б сумняваўся) спакваля ператвараецца ў сапраўдную КАРАНАваную асобу.