- Катэгорыя: Вясна
Палітвязень Мікіта Емельянаў паведаміў ў лісце Дзмітрыю Паліенку, што не збіраецца прасіць памілавання, і гэта яго прынцыповае рашэнне, піша palitviazni.info. Таксама ён распавёў пра ўмовы ўтрымання ў жодзінскай турме падчас пандэміі каранавірусу.
- Катэгорыя: Вясна
Ініцыятыўная група грамадзян збірае подпісы пад калектыўным зваротам аб увядзенні карантыну ў сярэдніх адукацыйных школах Беларусі. Зварот праз два дні будзе накіраваны ў Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
Дар’я Рублеўская, асістэнтка каардынатара адукацыйна-асветніцкіх праграм Беларускай праваабарончай школы адчула сябе прыхварэлай і звярнулася ў “хуткую”. Нечакана для сябе яна стала кантактам другога ўзроўню, а затым і першага. Свае прыгоды ў лякарнях, апасенні і перажыванні Даша апісвае ў сваіх пастах у сацыяльных сетках і пагадзілася падрабязна распавесці пра гэта нашаму сайту.
- Катэгорыя: Вясна
На пяты дзень з пачатку “хатняй хіміі” Дзмітрыю Паліенку ставяць у віну першае парушэнне рэжыму. Але актывіст і яго жонка сцвярджаюць, што ён нічога не парушаў.
- Катэгорыя: Вясна
Гісторыя з вяртаннем гітары музыкі Вячаслава Ч. атрымала працяг падчас разгляду грамадзянскага пазову ў судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 1 красавіка.
- Катэгорыя: Вясна
На жыхара Заслаўля Івана Красоўскага склалі пратакол за “дэманстрацыю нацысцкай сімволікі” (арт. 17.10 КаАП). Пра гэта ў Facebook паведаміла актывістка dissident.by Марына Касінерава.
- Катэгорыя: Вясна
Былы палітвязень Дзмітры Паліенка распавёў сайту palitviazni.info, што ўжо пачаў адбываць пакаранне ў рэжыме “хатняй хіміі” ўжо з 2 красавіка. Нагадаем, што ў кастрычніку 2019 году Мінскі гарадскі суд прызнаў Дзмітрыя Паліенку вінаватым у асабліва злосным хуліганстве. Прысуд – тры гады хатняй хіміі (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову). Мінус год Змітру “скінулі” па амністыі. 14 лютага 2020 году Вярхоўны суд разглядзеў апеляцыйную скаргу на прысуд Мінскага гарадскога суда і пакінуў рашэнне папярэдняй інстанцыі ў сіле.
- Катэгорыя: Вясна
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведаміла, што 4 красавіка, на дзесяты дзень пасля затрымання, Генеральны пракурор Беларусі адмяніў рашэнне аб узяцці рэдактара выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука пад варту.
- Катэгорыя: Вясна
Яшчэ 27 снежня 2019 года судом Цэнтральнага раёна сакратар КХП БНФ 61-гадовы Алесь Чахольскі быў асуджаны на 15 сутак арышту за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй.
- Катэгорыя: Вясна
Крымінальная справа актывіста “Маладога Фронту” Піліпа Шаўрова перададзеная з пракуратуры ў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Дата працэсу пакуль не прызначаная. Сам Піліп выказвае ў сваім лісце сябрам меркаванне, што суд над ім можа распачацца ў сярэдзіне красавіка.