- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы ва ўсім свеце занепакоеныя ростам хатняга гвалту ў перыяд каранціну, звязанага з эпідэміяй COVID-19. Людзі, змешчаныя ў замкнёную прастору, спаганяюць трывогу і раздражненне на сваіх блізкіх, перш за ўсё на жанчынах, дзецях і старых.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіста і блогера Мікалая Дзядка выклікаюць 10 красавіка для дачы тлумачэнняў у РУУС Маскоўскага раёна г. Мінска. Раней, 26 сакавіка, Дзядок падаў заяву на імя суддзі Таццяны Мотыль аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 24.4 КаАП (заведама ілжывыя тлумачэнні альбо заява) Юліі Бушляковай, якая сведчыла супраць яго на судзе. Нагадаем, 20 сакавіка адбыўся суд, дзе Мікалая Дзядка абвінавачвалі ў нанясенні надпісу пра міліцыянтаў на сцяне інтэрната №1 "МАПІД". За дзень да гэтага, 19 сакавіка, актывіста затрымалі і паведамілі, што на яго складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП - "Дробнае хуліганства".
- Катэгорыя: Вясна
Берасцейскага блогера, які вядзе youtube-каналы “Народны рэпарцёр” і “Youtube-дэпутаты”, Сяргея Пятрухіна ўжо другі раз за тыдзень шукаюць супрацоўнікі міліцыі. Яны хочу апытаць яго, але ў межах якой справы – дакладна невядома.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы “Магілёўскай Вясны” працягваюць кампанію супраць “раснічак” на турэмных вокнах. Яны дамагаюцца выканання санітарных нормаў у пенітэнцыярных установах Беларусі. І, здаецца, у гэтым нават ёсць пэўныя зрухі. Пра гэта піша mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
Беларуская антыядзерная кампанія, заклапочаная сітуацыяй вакол АЭС у Беларусі і пачатку яе работы ва ўмовах пандэміі Сovid -19, падрыхтавала і распаўсюдзіла заяву аб планаваным пуску станцыі і пандэміі.
- Катэгорыя: Вясна
Працягваем змяшчаць на сайце блог 20-ці гадовай Дар’і Рублеўскай, асістэнткі каардынатара адукацыйна-асветніцкіх праграм Беларускай праваабарончай школы, якая адчула сябе прыхварэлай і звярнулася ў “хуткую”. Нечакана для сябе яна стала кантактам другога ўзроўню, а затым і першага. Даша апісвае ў сваіх пастах у сацыяльных сетках аб тым, што яна перажыла і з чым сутыкнулася ў сценах мінскіх лякарняў.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы "Вясны" ініцыявалі збор подпісаў пад калектыўным зваротам аб увядзенні карантыну ў сярэдніх адукацыйных школах Беларусі. Зварот праз тры дні будзе накіраваны ў Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога "Слова аб праве" ў "Белгазеце" аналізуе механізм Універсальнага перыядычнага агляду і даклад уладаў, які не так даўно з'явіўся ў агульным доступе.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародны Ромскі Дзень адзначаецца 8 красавіка. Ён быў заснаваны ў 1971 годзе на першым сусветным цыганскім кангрэсе, які адбыўся ў Лондане.
- Катэгорыя: Вясна
Генеральная пракуратура Беларусі адмовіла ў выдачы Расеі Мікалая Махалічава. Ён вызвалены з-пад варты, паведамляе "Радыё Свабода" праваабарончая арганізацыя Human Constanta.