Праваабаронцы "Вясны" апавясцілі Спецыяльную дакладчыцу ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын аб сітуацыі з выключэннем студэнткі 4-га курса Лізаветы Пракопчык з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Як адзначаюць у звароце праваабаронцы, адлічэнне студэнткі з універсітэта звязана з яе актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і заклікам байкатаваць навучальныя заняткі ва ўніверсітэцкіх аўдыторыях і іх пераводам на дыстанцыйнае навучанне ў сувязі з распаўсюджваннем COVID-19 у свеце.

У многіх краінах урада ўвялі каранцінныя меры ў сувязі з распаўсюдам каранавіруса COVID-19. Так, у шэрагу еўрапейскіх дзяржаў людзям можна выходзіць з дому толькі ў краму, аптэку, вынесці смецце або нядоўга пагуляць з сабакам. Наяўнасць масак – абавязкова.

Іван Красоўскі, фота з Facebook Яшчэ 4 красавіка на жыхара Заслаўя Івана Красоўскага склалі пратакол за “дэманстрацыю нацысцкай сімволікі” (арт. 17.10 КаАП). Каб скласці адміністрацыйны пратакол, хлопца затрымалі і прывезлі ў РАУС Заслаўскага раёна. З дома Красоўскага пад час ператрусу забралі жорсткі дыск і камеру GoPro. Пасля складання пратакола яго адпусцілі. 

Ларыса Шчыракова. Фота: gomelspring.org 13 красавіка ў судзе Гомельскага раёна адбудзецца суд над журналісткай Ларысай Шчырокавай. Яе абвінавачваюць у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ паводле арт. 22.9 КаАП, якая прадугледжвае штраф да 50 базавых велічынь (1350 руб).

У актывіста і блогера Мікалая Дзядка ўзялі тлумачэнні у судзе Маскоўскага раёна горада Мінска. Раней ён напісаў заяву аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Юліі Бушляковай за тое, што тая давала ілжывыя сведчанні супраць яго на судзе. Яна сцвярджала, што бачыла Дзядка адразу пасля нанясення надпіса пра міліцыянтаў на сцяне інтэрната №1 "МАПІД". Аднак, як высветлілася, у гэты час Дзядок быў у Польшчы. Мікалай Дзядок паясніў сакаратарцы суда, якая брала ў яго тлумачэнні,  што падтрымлівае свае заяўленыя патрабаванні.

У актывіста і блогера Мікалая Дзядка ўзялі тлумачэнні у судзе Маскоўскага раёна горада Мінска. Раней ён напісаў заяву аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Юліі Бушляковай за тое, што тая давала ілжывыя сведчанні супраць яго на судзе. Яна сцвярджала, што бачыла Дзядка адразу пасля нанясення надпіса пра міліцыянтаў на сцяне інтэрната №1 "МАПІД". Аднак, як высветлілася, у гэты час Дзядок быў у Польшчы. Мікалай Дзядок паясніў сакаратарцы суда, якая брала ў яго тлумачэнні,  што падтрымлівае свае заяўленыя патрабаванні.

Станіслаў Косцеў і Ілля Косцеў Дата апеляцыйнага разгляду крымінальнай справы братоў Іллі і Станіслава Косцевых, якім вынеслі смяротныя прысуды, перанесеная.

Павел Левінаў. Фота DW Праваабаронца Павел Левінаў папрасіў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму даць яму поўную інфармацыю аб складзе і працы Віцебскай абласной грамадскай назіральнай камісіі. Як паведамляе "Віцебская Вясна", у адках яму не назвалі ніводнага прозвішча, спаслаўшыся на тое, што гэтая інфармацыя абмежаваная.

У Беларусі з 10 красавіка ўводзіцца рэжым самаізаляцыі для асобных катэгорый грамадзян. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, каля 15% грамадзян, каму загаданы такі рэжым, не выконваюць яго. Naviny.by разбіраецца, якім чынам будуць караць парушальнікаў.  Ілюстратыўнае фота

Елізавета Пракопчык. Фота з сацыяльных сетак. Праваабарончы цэнтр “Вясна” накіраваў зварот на адрас рэктара Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталлі Баранавай з нагоды адлічэння студэнткі гэтай навучальнай установы Елізаветы Пракопчык