- Катэгорыя: Вясна
Сёння прапаноўваем паслухаць першы выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе”. З чым жывуць прадстаўнікі ўразлівых груп, ці абараняе іх дзяржаўны механізм, што можна пабачыць падчас знаходжання ў закрытых установах? Пра гэтае і шмат-шмат іншае — у падкасце Праваабарончага цэнтру "Вясна" пра людзей і іх уласны досвед. Першы выпуск мы прысвяцілі людзям з інваліднасцю:
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі гарадскі суд адправіў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні Ягора Кацуры за ўдзел у пікетаванні падчас парламенцкіх выбараў на новы разгляд.
- Катэгорыя: Вясна
Актывісты “Маладога фронту” Дзяніс Урбановіч, Максім Урбановіч і Віталь Трыгубаў атрымалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па артыкуле 23.34 КаАП за правядзенне “несанкцыянаванага пікету”. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале арганізацыі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца Аляксандр Вайцешык, якога мусяць судзіць за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне агракамбінату “Сноў”, ніяк не можа дамагчыся празрыстасці па сваё адміністрацыйнай справе. Ужо месяц яна перакідваецца ад аднаго суда да іншага, і праваабаронца мяркуе, што суды і міліцыя хочуць, каб тэрміны яе разгляду выйшлі.
- Катэгорыя: Вясна
З паведамленняў у СМІ вядома, што ў Віцебску і Віцебскай вобласці напружаная сітуацыя ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Так, лекар лабараторнай дыягностыкі Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Наталля Ларыёнава размясціла ў сацсетцы пост аб тым, што сітуацыя з каранавірусам у Віцебску "пачала выходзіць з-пад кантролю". Лічбы па захворванні, якія Беларусь падае ў Сусветную арганізацыю аховы здароўя, на яе думку, "абсалютна міфічныя".
- Катэгорыя: Вясна
Сёння прапаноўваем паслухаць першы выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе”. З чым жывуць прадстаўнікі ўразлівых груп, ці абараняе іх дзяржаўны механізм, што можна пабачыць падчас знаходжання ў закрытых установах? Пра гэтае і шмат-шмат іншае — у падкасце "Вясны" пра людзей і іх уласны досвед. Першы выпуск мы прысвяцілі людзям з інваліднасцю. Як у беларускай сацыяльнай дзяржаве жывецца людзям з інваліднасцю? Як выпадкова можна атрымаць дыягназ альбо пазбавіцца дзеяздольнасці? Як ідэя дапамогі ад сацыяльнай дзяржавы можа выглядаць на практыцы?
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога "Слова аб праве" у "Белгазеце" разважае пра сітуацыю з правамі чалавека падчас пандэміі COVID-19. У любой дэмакратыі дзесьці ў далёкім куце спіць у чаканні сваёй гадзіны натуральнае жаданне кожнай дзяржавы ўзяць у свае рукі кіраванне правамі і свабодамі грамадзян. Дзіўна, але найбольш прасунутыя з дэмакратый могуць пры выпадку ўдарыць па нейкаму з правоў не горш за самых адпетых дыктатур. Любыя надзвычайныя сітуацыі - гэта такі цудоўны час, калі людзі пачынаюць лёгка, ахвотна, а галоўнае, ініцыятыўна адмаўляцца ад сваіх натуральных правоў, змяняючы іх на адчуванне бяспекі. Так лёгка і элегантна дзяржавы, варта ледзь адвесці вочы, адваёўваюць згубленую магчымасць татальна кантраляваць чалавека і кіраваць ім.
- Катэгорыя: Вясна
Незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) прапанаваў старшыні Вярхоўнага суда Алегу Сукалу ўвесці мараторый на разгляд справаў у судах, паведамляецца на praca-by.info. На думку прадстаўнікоў прафсаюза, гэта дазволіць узмацніць меры па прафілактыцы распаўсюджвання COVID-19 сярод наведвальнікаў судоў, суддзяў і супрацоўнікаў судовых структур.