- Катэгорыя: Вясна
Подпіс пад петыцыяй за аднаўленне студэнткі Лізаветы Пракопчык на вучобе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце паставіла беларуская праваабаронца, старшыня праўлення Асветніцкай установы «Цэнтр прававой трансфармацыі» Алена Танкачова. Яе пазіцыя паслядоўная і адназначная: подласці трэба супраціўляцца, супраціўляцца хоць малымі і даступнымі сродкамі:
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) у межах кампаніі #ForFreedom заклікае ўрад Кыргызстана неадкладна вызваліць праваабаронцу Азімжана Аскарава, які адбывае пажыццёвае зняволенне за абарону правоў чалавека. Стан здароўя вязня робіць яго ўразлівым перад #COVID19. Прыйшоў час кыргызскім уладам вызваліць яго!
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітвязня Івана Комара этапавалі ў папраўчую калонію №17 горада Шклоў Магілёўскай вобласці. З 6 па 20 красавіка ён знаходзіцца на карантыне. Сёння ў сувязі з пандэміяй COVID-19 у многіх "каранцін" асацыюецца выключна з мерай па стрымліванні распаўсюджвання віруса. Што значыць каранцін для зняволенага?
- Катэгорыя: Вясна
Тэрміны рашэння аб прызначэнні судовага разбіральніцтва па крымінальнай справе актывіста "Маладога фронту" Піліпа Шаўрова падоўжаныя на месяц – да трэцяга траўня. Такое рашэнне трэцяга красавіка прыняў старшыня суда Цэнтральнага раёна Мінска Аляксандр Петраш.
- Катэгорыя: Вясна
АБЕД У 12.30 пачынаецца прыгатаваньне абеду. Валодзя, які днямі сядзіць на сваёй шконцы, гадзінамі бяздумна ўперыўшыся ў сьцяну насупраць, вялізны і рыхлы целам, як гурба веснавога сьнегу, з чырвоным бандзюкаватым тварам, з запалёнымі ярка-чырвонымі вейкамі вачыма. Такога ўвечары ўбачыш, дык перахрысьцісься. Старшы хаты, у сініх трэніках і з крыжыкам на тоўстых абвіслых грудзях, падхапліваецца і пачынае гатаваць. На прагулку ён амаль не выходзіць, а калі выйдзе – дык стаіць, папыхвае цыгарэткаю, пасьміхаецца з нас. Пазьней ужо я зразумеў, што менавіта ў гэты час у яго адбываюцца сустрэчы з “кумам”. На прагулцы, калі мы з генералам адныя, мы радыя, што можна шчыра пагаманіць без прыгляду.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца Алесь Капуцкі, якога непакоіла пытанне з адабраннем дзяцей з нядбайных сем’яў, звярнуўся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, каб тыя ініцыявалі зварот ў Канстытуцыйны суд аб праверцы адпаведнасці нарматыўных актаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці артыкула 85/1 Кодэкса аб шлюбе і сям’і і Дэкрэта №18.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца "Вясны" і юрыст Прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык, якога павінны судзіць па адміністрацыйным артыкуле аб дробным хуліганстве за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне агракамбіната "Сноў", працягвае абскарджваць дзеянні як суддзяў, так і міліцыі. І на яго бок стала пракуратура.
- Катэгорыя: Вясна
Тры чалавекі, якія правялі апошнія некалькі дзён у Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы, распавялі сайту mspring.online пра ўмовы і складанасці знаходжання там.
- Катэгорыя: Вясна
Подпіс пад петыцыяй за аднаўленне студэнткі Лізаветы Пракопчык на вучобе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце паставіў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.
- Катэгорыя: Вясна
Свой чарговы дзень народзінаў гомельская журналістка-фрылансерка Ларыса Шчыракова правяла ў судзе.