- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы "Магілёўскай вясны" працягваюць змагацца за паляпшэнне ўмоваў утрымання мам з груднымі дзецьмі ў жаночай папраўчай калоніі №4 Гомеля, які ўрачыста адкрылі больш за год таму, але ў выніку амаль не выкарыстоўвалі яго з-за холада, піша MSPRING.ONLINE.
- Катэгорыя: Вясна
Подпіс пад петыцыяй за аднаўленне студэнткі Лізаветы Пракопчык на вучобе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце паставіла сябра Рады Задзіночання беларускіх студэнтаў (ЗБС), студэнтка Дар'я Рублеўская.
- Катэгорыя: Вясна
Валанцёрская служба "Вясны" запрашае далучыцца да анлайн-сустрэчы з добра вядомым праваабаронцам, старшынёй Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесем Бяляцкім.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч паведаміла, што атрымала ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага адразу два лісты. Па яе словах, у лістах адчуваецца яго аптымістычны настрой.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што Камітэт правоў чалавека ААН зарэгістраваў індывідуальнае паведамленне журналіста "Новага Часу", актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка. Ён сцвярджае, што яго правы сістэматычна парушаліся беларускімі ўладамі з 2017 па 2019 год. За тры гады Мікалай Дзядок сутыкнуўся з парушэннем дзясятка ягоных правоў і свабод: пакаранне за ўдзел у мірным сходзе, жорсткае абыходжанне і парушэнне асабістай недатыкальнасці, негуманнае абыходжанне ў месцах пазбаўлення волі, парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, парушэнне права на свабоду меркаванняў, шматразовыя пакаранні за выказванне свайго меркавання ў публічнай онлайн-прасторы і іншых.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца ПЦ "Вясна" з Барысава Алег Мацкевіч звярнуўся ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь. Нагодай для гэтага стаў стрым Нацыянальнага прэс-цэнтра 8 красавіка, падчас якога Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Уладзімір Каранік патлумачыў пазіцыю свайго ведамства, згодна з якой эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне даецца толькі ў агульных лічбах, а разбіўка па раёнах краіны давацца не будзе. Па словах Міністра, інфармацыя з разбіўкай па кожнаму раёну краіны выклікае ў некаторых грамадзян нездаровы інтарэс прыехаць ва ўказаныя населеныя пункты, каб “умяшацца ў асабістае жыццё пацыентаў і вынесці яго на суд грамадскасці”.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога "Слова аб праве" ў "Белгазеце" аналізуе, як улады абмяжоўваюць права на свабоднае выказванне меркавання і выкарыстоўваюць дасудовае заключэнне пад варту на прыкладзе крымінальнага пераследу журналіста Сяргея Сацука.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прааналізаваў пастанову Цэнтральнага раённага аддзела Следчага камітэта горада Мінска аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага па крымінальнай справе актывіста "Маладога фротна" Піліпа Шаўрова. Праваабаронцы прыйшлі да высновы, што крымінальную справу па ч.1 арт. 339 і ч.2 арт. 339 КК РБ неабходна спыніць і вызваліць актывіста з-пад варты. Піліп Шаўроў прыцягнуты ў якасці абвінавачанага па крымінальнай справе: яму прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 339, ч. 2 арт. 339 КК РБ. Справа накіравана ў суд.
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтр прававой трансфармацыі “Lawtrend” пры падтрымцы Асамблеі НДА Беларусі падрыхтаваў петыцыю аб ліквідацыі абмежаванняў на прадастаўленне і выкарыстанне бязвыплатнай дапамогі, у тым ліку і той, што накіроўваецца для барацьбы з COVID-19.