- Катэгорыя: Вясна
20 сакавіка ў раённай паліклініцы ў Рэчыцы нечакана для многіх зачынілі ўсе ўваходы і выхады, наведвальнікам забаранілі перасоўвацца па памяшканнях. Аніякіх тлумачэнняў пра тое, чым гэта выклікана, людзі не атрымлівалі, паведамляе "Палеская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі арганізатараў масавых мерапрыемстваў абавязалі заключаць дамовы з міліцыяй, хуткай дапамогай і службамі ЖКГ да атрымання дазволу на іх правядзенне ад выканкамаў. Раней такія дагаворы заключаліся пасля атрымання дазволу на правядзенне мерапрыемства ад выканкама або пацверджання адсутнасці забароны.
- Катэгорыя: Вясна
Дар’я – валанцёрка магілёўскай ЛГБТ-ініцыятывы “Новыя рэгіёны”. Яна вучыцца ў МДУ ім. А.А. Куляшова на факультэце матэматыкі і прыродазнаўства. Як паведамляе прааабарончы часопіс mspring.online, у сераду, 1 красавіка, яе прама ў ВНУ выклікалі да “супрацоўніка праваахоўных органаў”.
- Катэгорыя: Вясна
У Магілёве з панядзелка, 30 сакавіка, суд разглядае гучную крымінальную справу па масаваму забойству 15-гадовай даўніны. На лаве падсудных, як і 13 год таму, – Павел Паўлючэнка, Сяргей Юшкевіч, Мікалай Ракуцін і Генадзь Салаўёў. Усім пагражае вышэйшая мера пакарання – расстрэл.
- Катэгорыя: Вясна
У аўторак, 31 сакавіка, Камітэт дзяржкантролю упершыню пракамэнтаваў затрыманне галоўнага рэдактара партала "Ежедневник" Сяргея Сацука. Афіцыйных каментароў з нагоды затрымання журналіста не было шэсць дзён. На думку папярэдняга следства, журналіст атрымаў у якасці хабару за напісанне артыкула "на канкурэнтаў" пяць тысяч даляраў. Пры гэтым такія арганізацыі як "Рэпарцёры без межаў", "Беларуская асацыяцыя журналістаў", прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ, а таксама рэдакцыя "Ежедневника" лічаць, што пераслед Сяргея Сацука звязаны з яго журналісцкай дзейнасцю і патрабуюць яго вызвалення.
- Катэгорыя: Вясна
Ініцыятыва #BY_help, якая займалася зборам сродкаў на аплату штрафаў удзельнікам акцый за незалежнасць, працягвае сваю працу ў выглядзе #BY_help_med. Збор сродкаў на рэспіратары для абароны медыкаў на пляцоўцы molamola.by адкрылі актывісты Юлія Дарашкевіч і Андрэй Стрыжак. Ідэя збору ўзнікла пасля таго, як галоўны ўрач 3-й гарадской дзіцячай бальніцы Мінска Максім Ачарэтны заклікаў усіх заставацца дома, у той час як ён будзе працаваць. Тады Андрэй Стрыжак вырашыў высветліць, ці ёсць у іх усё, што трэба для працы — і аказалася, што ім не хапае спецыфічных рэспіратараў.
- Катэгорыя: Вясна
Amnesty International заклікае Беларусь не выдаваць паслядоўніка Сведак Яговы Мікалая Махалічава ў Расейскую Федэрацыю, дзе яму пагражае крымінальны пераслед і катаванні. Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце арганізацыі і адрасаванай генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку.
- Катэгорыя: Вясна
25 сакавіка 2020 года быў затрыманы Сяргей Сацук, журналіст і рэдактар інтэрнэт-рэсурсу "Ежедневник". 26 сакавіка яму была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. 26 і 27 сакавіка былі праведзеныя ператрусы ў офісе "Ежедневника" і дома ў Сяргея Сацука, канфіскаваныя аргтэхніка, дакументы.
- Катэгорыя: Вясна
25 сакавіка 2020 года быў затрыманы Сяргей Сацук, журналіст і рэдактар інтэрнэт-рэсурсу "Ежедневник". 26 сакавіка яму была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. 26 і 27 сакавіка былі праведзеныя ператрусы ў офісе "Ежедневника" і дома ў Сяргея Сацука, канфіскаваныя аргтэхніка, дакументы.
- Катэгорыя: Вясна
Дэлегацыя Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю заклікае неадкладна вызваліць рэдактара "Ежедневника" Сяргея Сацука, а беларускія ўлады — выконваць адпаведнае заканадаўства і міжнародныя абавязацельствы Беларусі ў галіне свабоды слова і сродкаў масавай інфармацыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве, выпушчаным дэпутатамі Еўрапарламент, піша TUT.BY. "Мы з трывогай даведаліся, што быў арыштаваны вядомы журналіст-даследчык і галоўны рэдактар інтэрнэт-выдання «Ежедневник» Сяргей Сацук, якому пагражае крымінальны пераслед па сумніўным абвінавачванні ў дачы хабару — злачынству, які караецца па крымінальным кодэксе Беларусі пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў", — гаворыцца ў заяве.