- Катэгорыя: Вясна
Апошнія тры месяцы Грамадская прыёмная ПЦ “Вясна” шчыльна працавала з удзельнікамі снежаньскіх пратэстаў у абарону незалежнасці і супраць інтэграцыйных працэсаў з Расіяй, якія былі адміністрацыйна пакараныя судамі. Большасць пратаколаў была складзеная па частках 1, 3 артыкула 23.34 КаАП (удзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Усяго, па падліках праваабаронцаў, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 132 чалавекі. Агульная сума штрафаў склала 144 993 рубля (амаль 65 000$), а агульная колькасць атрыманых актывістамі сутак – 375.
- Катэгорыя: Вясна
На 30 сакавіка было прызначанае папярэдняе пасяджэнне па разглядзе Міжраённым судом Бішкека адміністрацыйнага пазову зняволенага праваабаронцы Азімжана Аскарава да ўрада Кыргызскай Рэспублікі.
- Катэгорыя: Вясна
У аўторак, 31 сакавіка, Камітэт дзяржкантролю упершыню пракамэнтаваў затрыманне галоўнага рэдактара партала "Ежедневник" Сяргея Сацука. Афіцыйных каментароў з нагоды затрымання журналіста не было шэсць дзён. На думку папярэдняга следства, журналіст атрымаў у якасці хабару за напісанне артыкула "на канкурэнтаў" пяць тысяч даляраў. Пры гэтым такія арганізацыі як "Рэпарцёры без межаў", "Беларуская асацыяцыя журналістаў", прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ, а таксама рэдакцыя "Ежедневника" лічаць, што пераслед Сяргея Сацука звязаны з яго журналісцкай дзейнасцю і патрабуюць яго вызвалення.
- Катэгорыя: Вясна
31 сакавіка суддзя суда Чыгуначнага раёна Гомеля Яўген Шаршнёў прызначыў штраф у 135 рублёў (5 базавых) гамельчуку Ігару Мазейке за дэманстрацыю ў "ВКонтакте" відэазапісы "Лукашэнкі пра Гітлера", паведамляе "Гомельская Вясна". Яшчэ адзін пратакол па абвінавачванні ў экстрэмізме суд вярнуў у міліцыю для ліквідацыі недахопаў.
- Катэгорыя: Вясна
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў 31 сакавіка рабочую сустрэчу са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай. У цэнтры ўвагі былі тэмы падрыхтоўкі да маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў, сітуацыя ў эканоміцы і меры па супрацьдзеянні распаўсюджванню вірусных інфекцый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
- Катэгорыя: Вясна
Тэлеантэна ў нашай камеры бярэ толькі тры каналы: Беларусь 1, Беларусь 2 і “Лад”. Зранку, па маленькім, зробленым у Віцебску тэлевізары паказваюць серыялы. Мы глядзім бясконцую лацінаамерыканскую “Мілашку”, сьмяемся над гратэскнай гульнёй актораў. Тым ён і добры, гэты просьценькі серыяльчык, што сваімі нескладанымі вадэвільнымі сюжэтнымі лініямі ўздымае ўсім настрой. Яшчэ адзін серыял, які глядзім – прадукт расійскай кінаіндустрыі, якая сваімі бясконцымі эпапеямі пра мянтоў забіла ўвесь тэлеэфір – “Чорныя ваўкі” з Бязрукавым. Па “Ладзе” усе глядзім серыял “Маргоша” – гэта расійскай версія аргентынскага камедыйнага серыялу. Таксама па “Ладзе” паказваюць неблагія сюжэты па беларускай гісторыі. Тут я ўжо не дазваляю пераключаць канал на што-небудзь іншае. Няхай усе слухаюць, мо што каму ў галаву і зойде. Стэрэатыпы расійскай гісторыі: “мы цярпелі пад татарскім ігам”, “наш вялікі цар Пётр І”, “айчынная вайна з Напалеонам”, “Вялікая Кастрычныцкая рэвалюцыя”, закладзеныя ў галовы беларусаў у школе ў савецкі час, мусяць замяняцца на аб’ектыўныя гістарычныя факты з нашага, беларускага пункту погляду.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска 30 сакавіка аштрафавалі відэаблогерку ютуб-канала "Снимать разрешено" Вольгу Жураўскую за тое, што яна здымала, як бяруць тэсты на каранавірус у Віцебскім супрацьсухотным дыспансеры. Згодна з пратаколам "Вольга Жураўская 13 сакавіка, знаходжыся ў кабінеце забору аналізаў Віцебскага супрацьсухотнага дыспансера, ажыццяўляла ў кабінеце лекара відэаздымкі без дазволу адміністрацыі ўстановы, на заўвагі спыніць відэаздымку не рэагавала, уступіла ў слоўную перапалку з медыцынскімі работнікамі, замінала прыёму грамадзян, чым парушыла грамадскі парадак і дзейнасць дадзенай установы аховы здароўя, выказваючы відавочную непавагу да грамадства".
- Катэгорыя: Вясна
Як раней паведамляў ПЦ "Вясна", 16 сакавіка суд Партызанскага раёна г. Мінска задаволіў скаргу Дзмітрыя Серады на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце незаконнага ўварвання ў кватэру мінчаніна і яго збіцця супрацоўнікамі АМАП пры затрыманні.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля зімы, якая адзначылася рэкорднай за апошнія два гады колькасцю судоў і штрафаў над грамадскімі актывістамі, у сакавіку назіраўся спад колькасці рэпрэсій. Улады амаль не прыцягвалі людзей да адказнасці за рэалізацыю свайго права на мірныя сходы. Аднак у гэты час вызначыліся іншыя негатыўныя тэндэнцыі – узмацненне рэпрэсій супраць незалежных журналістаў і аднаўленне практыкі адвольных затрыманняў. Таксама працягваецца пераслед блогераў.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі моцна ўстрывожаны тым, што ўлады хаваюць рэальны стан рэчаў па эпідэміі каранавірусу ў Віцебску. Падобная сітуацыя яму нагадвае 2009 год, калі такім жа самым чынам хавалася ад грамадства інфармацыя пра птушыны грып. Алесь Бяляцкі ў той час перахварэў на яго і, у выніку, на двухбаковае запаленне лёгкіх. Хаця дыягназ птушынага грыпу яму так і ня быў афіцыйна пастаўлены.